Лінкі ўнівэрсальнага доступу

22 гады таму разбурылі Бэрлінскі мур


9 лістапада 1989 году, пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму ў ГДР, пачалося разбурэньне Бэрлінскага муру. Мур быў адным з самых вядомых сымбаляў «халоднай вайны».

Будаўніцтва Бэрлінскага муру было пачата 13 жніўня 1961 году. Спачатку гэта былі галоўным чынам драцяныя загародкі, якія затым ператварыліся ў бэтонную сьцяну вышынёй да пяці мэтраў з калючым дротам і вартавымі вежамі. Даўжыня муру, які падзяляў горад, была 45 кілямэтраў плюс 120 кілямэтраў вакол Заходняга Бэрліну, якія аддзялялі яго ад астатняй тэрыторыі ГДР.

Сьцяна павінна была скараціць колькасьць перабежчыкаў з ГДР у Заходні Бэрлін, колькасьць якіх расла з году ў год (да пачатку ўзьвядзеньня муру з ГДР на захад уцяклі каля двух мільёнаў чалавек).

9 лістапада 1989 году, пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму ў ГДР, пачалося разбурэньне сьцяны самімі бэрлінцамі. Неўзабаве вялікая яе частка была разабраная на сувэніры.

У лістападзе 2004 году, у 15 гадавіну падзеньня Бэрлінскага муру, у сталіцы Нямеччыны адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцьця помніка. Гэта адноўлены ўчастак муру даўжынёй 200 мэтраў на месцы кантрольна-прапускнога пункту «Чарлі», галоўнага пераходу паміж заходняй і ўсходняй часткамі Бэрліну. Побач пастаўленыя 1065 крыжоў у памяць аб людзях, забітых у 1961-1989 гадах пры спробе ўцячы з Усходняй Нямеччыны ў Заходнюю. Лічба гэтая прыблізная, бо дадзеныя з розных крыніц адрозьніваюцца.




Бэрлін: падзел на “нас” і “іх” захоўваецца

Бэрлінскі мур быў зьнішчаны 20 гадоў таму. Але псыхалягічны падзел, тое, што немцы называюць “мур у галаве”, захоўваецца дагэтуль. Карэспандэнтка Свабоды паразмаўляла зь некалькімі ўсходнімі немцамі аб іх жыцьці пасьля 1989 году.

Шушкевіч: “Разбурэньне Бэрлінскага муру — знакавая падзея”

"Я проста цешыўся, што там не было так, як падчас вялікіх масавых выступленьняў у Рызе, Тбілісі, Вільні, дзе гінулі людзі. А ў Бэрліне было так многа людзей, і ўсё абышлося. А з пункту гледжаньня дзяржаўных інтарэсаў Савецкага Саюзу, то я думаю, што тут Гарбачоў прадзешавіў. І за тое яго там усе вельмі любяць”.

Сакалоў: “Бэрлінскі мур нельга было бурыць без вылучэньня умоваў Захаду”

"З разбурэньнем сьцяны адбылося, калі можна так параўнаць, аб’яднаньне двух людзей у няроўны шлюб. Зь іншага боку, гэта правільна, бо Бэрлінскі мур разьдзяляў дзьве цывілізацыі. Таксама ня лепшы варыянт. Гэта глыбока неасэнсаванае рашэньне, ганебны прыклад ня тое што для Эўропы, а для ўсёй зямной кулі, як людзей адгарадзілі сьцяной."

Падзеньне Бэрлінскага муру: ніхто не чакаў, што так хутка

"Тыя людзі, тыя краіны, якія выбралі свабоду, паказалі лепшыя вынікі ня толькі ў справе абароны правоў чалавека, але і паводле ўзроўню жыцьця. На жаль, у Беларусі мы гэтага пакуль не дасягнулі, але тэндэнцыя такая, што ўсё роўна гэты праект, які рэалізоўваўся ў Беларусі па прадухіленьні будучыні, паказаў сваю не дзеяздольнасьць. І такія праекты ніколі ня маюць пэрспэктывы".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG