Лінкі ўнівэрсальнага доступу

9 лістапада статс-сакратар, памочнік міністра абароны Беларусі генэрал-маёр Аляксандар Анісімаў, адказваючы на пытаньне Радыё Свабода, ці ўдзельнічалі беларускія вайскоўцы ў апэрацыях у Лібіі, сказаў: «Не, яны ня ўдзельнічалі».

Ён дадаў: «Як вы можаце ўявіць сабе, што беларускія вайскоўцы, наяўнасьць якіх кожны дзень правяраецца ў нашай краіне, могуць знаходзіцца за яе межамі?»

Паводле Анісімава, у свой час ён быў начальнікам галўнага выведнага ўпраўленьня Мінабароны Беларусі.

«Я добра ведаю ўсіх вайскоўцаў, якія выйшлі ў адстаўку і маюць авантурны характар, і якія нейкім чынам маглі б апынуцца ў Лібіі. Аднак усе яны знаходзяцца ў Беларусі. Таму яшчэ раз магу з упэўненасьцю сказаць, што беларускія вайскоўцы ня бралі ўдзелу ў ваенных дзеяньнях у Лібіі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG