Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Той, хто ў Беларусі любіць беларускую мову і гаворыць на ёй, – нацыянал-фашыст. Ён сваёй любоўю хоча выжыць зь Беларусі ўсіх, хто гаворыць на расейскай мове. Ён сее міжнацыянальную варожасьць, вайну і сьмерць.

Той, хто ў Беларусі ненавідзіць беларускую мову – інтэрнацыяналіст. Ён сваёй нянавісьцю да беларускай мовы даказвае непатрэбнасьць яе і таго, хто на ёй гаворыць. Ён сее паміж народамі мір, братэрства і дружбу.

Таму, хто любіць, ня так і важна, як яго назавуць. Таму ён праходзіць міма.

Таму, хто ненавідзіць, важна, як яго назавуць. Таму ён застаецца.

Беларуская мова нясе з сабой у Беларусі раскол грамадзтва, міжнацыянальную варожасьць, вайну, кроў і сьмерць.

Расейская мова нясе з сабой у Беларусі мір, стабільнасьць і разуменьне непатрэбнасьці беларускай мовы.

Беларуская мова ў Беларусі праходзіць міма.

Расейская мова ў Беларусі застаецца.

Той, хто ў Беларусі дамагаецца беларускай школы для сваіх дзяцей – нацыянал-фашыст. Ён нясе з сабою міжнацыянальную варожасьць, вайну і сьмерць.

Той, хто ў Беларусі дамагаецца закрыцьця беларускай школы для яго дзяцей – інтэрнацыяналіст. Ён нясе з сабой разуменьне непатрэбнасьці беларускай мовы і беларускай школы для таго, хто яе дамагаецца для сваіх дзяцей.

Той, хто ў Беларусі выдае кнігу, газету ці сайт на беларускай мове – апазыцыянэр. Ён ідзе супраць ветру, курсу, удады. Ён імкнецца ўцягнуць у сваю арбіту іншых людзей, што вядзе да расколу грамадзтва, вайны і сьмерці.

Той, хто ў Беларусі патрабуе закрыць яго выдавецтва і сайт – нармальны чалавек. Ён ідзе за ветрам, курсам, уладай. Калі ўсе беларусы будуць карыстацца кнігамі, газэтамі і сайтамі толькі на расейскай мове, ня будзе міжнацыянальнай варожасьці, а будзе спакой і стабільнасьць.

Той, хто ў Беларусі любіць беларускую мову, яе ведае.

Той, хто ў Беларусі ненавідзіць беларускую мову, яе ненавідзіць.

Той, хто ў Расеі любіць беларускую мову – дзівак, яго не зразумеюць.

Той, хто ў Расеі ненавідзіць беларускую мову – хто той той?

Той, хто ў Беларусі любіць расейскую мову – дзівак, ягонай любові не зразумеюць.

Той, хто ў Беларусі ненавідзіць расейскую мову – хто той той?

Той, хто ў Расеі любіць расейскую мову – нармальны чалавек.

Той, хто ў Беларусі ненавідзіць беларускую мову – нармальны чалавек.

Той, хто ў Расеі ненавідзіць расейскую мову – вораг Расеі.

Той, хто ў Беларусі любіць беларускую мову – вораг улады.

Той, хто любіць родную мову на Радзіме.

Той, хто ненавідзіць чужую мову на чужыне.

Той, хто любіць.

Той, хто ненавідзіць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG