Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэрлюсконі абяцаў сысьці ў адстаўку


Сыльвіё Бэрлюсконі
Сыльвіё Бэрлюсконі
Прэм'ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі заявіў італьянскаму прэзыдэнту, што сыдзе ў адстаўку пасьля таго, як парлямэнт ухваліць урадавы законапраект па аднаўленьні эканамічнай стабільнасьці. Галасаваньне па гэтым пытаньні чакаецца на наступным тыдні.

Сёньня парлямэнт Італіі выказаў давер Бэрлюсконі, ухваліўшы прапанаваны ім закон аб выдатках на дзяржаўныя ўстановы. Галасаваньне, аднак паказала, што кааліцыя прэм'ера страціла парлямэнцкую большасьць - шэраг членаў урадавай кааліцыі ўстрымаліся ад галасаваньня. У выніку ўрад падтрымалі толькі 308 дэпутатаў з 630.

Сустрэча Бэрлюсконі з прэзыдэнтам Італіі Джоджыё Напалітана, на якой прэм'ер паабяцаў пакінуць пасаду, адбылася праз гадзіну пасьля згаданага галасаваньня.

Італіі пагражае крызіс дзяржаўнай запазычанасьці - таго ж кшталту, што адбываецца ў Грэцыі. Напярэдадні працэнты па італьянскіх даўгавых абавязаньнях дасягнулі найвышэйшага ўзроўню за апошняе дзесяцігодзьдзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG