Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР'Е:


На захадзе краіны сонечна, без ападкаў, тэмпэратура +1 +4, на ўсходзе – дажджы і сьнегапады, ад -2 да 0. У Менску – каля нуля.


У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ


Менск, Палац мастацтваў, адкрыцьцё юбілейнай выставы Аляксея Марачкіна , прысьвечанай 70-годзьдзю мастака. Пачатак а 18-й гадзіне

Менск, МЗС, прэсавая канфэрэнцыя : "Вынікі першага году актыўнага ўдзелу Рэспублікі Беларусь у міратворчых апэрацыях пад эгідай ААН". Пачатак аб 11-й гадзіне

Вена, даклад МАГАТЭ аб ядзерных распрацоўках Ірану будзе прадстаўлены дзяржавам-сябрам агенцтва

Тбілісі, Расея і Грузія падпішуць пагадненьне, якое адкрывае шлях да ўступленьня Расеі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю

Тбілісі, візыт у Грузію генэральнага сакратара НАТА Андэрса Фога Расмусэна

Міжнародны дзень барацьбы з фашызмам і антысэмітызмам


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1806 ― Фрыдрых Вільгельм III аб’явіў вайну Францыі

1938 ― нямецкія нацысты ўчынілі габрэйскі пагром («Крышталёвая ноч»)

1941 ― нацысты расстралялі паўтары тысячы габрэяў ў Беларусі ў мястэчку Мір

1953 ― Камбоджа здабыла незалежнасьць

1989 ― пачаўся дэмантаж Бэрлінскае сьцяны

1991 ― Джахар Дудаеў быў абраны першым прэзыдэнтам Чачэніі

У гэты дзень нарадзіліся:

1789 ― Марцін Антоні Паўловіч, беларускі навуковец-геоляг

1818 ― Іван Тургенеў, расейскі пісьменьнік

1922 ― Нестар Сакалоўскі, беларускі кампазытар, аўтар музыкі Гімну БССР

У гэты дзень памерлі:

1737 ― Вінцэнт Пётар Валовіч, дзяржаўны і рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага

1918 ― Гіём Апалінэр, францускі паэт

1941 ― Генрых Глябовіч, беларускі рэлігійны дзяяч

1952 ― Хаім Вейцман, першы прэзыдэнт Ізраілю

1970 ― Шарль дэ Голь, выбітны францускі дзяржаўны і ваенны дзяяч, лідэр францускага супраціву ў часы Другой Сусьветнай вайны, прэзыдэнт Францыі (1959-1969)


МІНУС 365:

Год таму на сайце Свабоды. Дзевяць супраць аднаго

Цытата на памяць.


Заўсёды абірайце самы цяжкі шлях – на ім вы не сустрэнеце канкурэнтаў
Шарль дэ Голь
XS
SM
MD
LG