Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы рэдактар «Звязды» занадта разьняволіўся?


Уладзімер Наркевіч звольнены з пасады галоўнага рэдактара дзяржаўнай газэты «Звязда», дзе ён працаваў апошнія 22 гады. Да выхаду на пэнсію яму заставалася сем месяцаў.

На ягонае месца Аляксандар Лукашэнка 8 лістапада прызначыў Алеся Карлюкевіча, які дагэтуль узначальваў рэдакцыйна-выдавецкую ўстанову “Літаратура і мастацтва” і быў рэдактарам аднайменнай газэты.

Як паведамілі тэлеканалу “Белсат” калегі Ўладзімера Наркевіча, ягоны сыход з пасады стаў нечаканасьцю для калектыву. «Наколькі нам вядома, на нарадзе рэдактару сказалі, што ён “разьняволіўся”, газэта не дае правільнага ідэалягічнага асьвятленьня падзеяў, – паведаміў адзін з працаўнікоў выданьня. – Рэч у тым, што спадар Наркевіч сапраўды стараўся трымаць балянс паміж рэчаіснасьцю і тым, што навязваецца Адміністрацыяй прэзыдэнта. Менавіта таму ў “Звяздзе” выходзілі крытычныя матэрыялы і расьследаваньні, якія паказвалі недапрацоўкі чыноўнікаў у розных сфэрах”.

Новы рэдактар Алесь Карлюкевіч скончыў факультэт журналістыкі Вайсковага інстытуту ў Львове, а таксама быў апошнім рэдактарам “Чырвонай змены” – газэты, якая цяпер выходзіць дадаткам да “Звязды”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG