Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Золатавалютны запас Беларусі зноў скараціўся


Нацыянальны банк

Нацыянальны банк

Пра гэта сёньня ўвечары паведаміла Ўпраўленьне інфармацыі Нацыянальнага банку Беларусі. У прэсавым рэлізе адзначаецца, што ў кастрычніку ЗВР зьменшыліся на 84,8 мільёна даляраў.

Паводле папярэдніх дадзеных, на 1 лістапада яны склалі 4 мільярды 631 мільён даляраў у эквіваленце.

Называюцца і дзьве галоўныя прычыны зьмяншэньня. Першая — пагашэньне зьнешніх і ўнутраных абавязаньняў у замежнай валюце Нацбанкам і ўрадам. Другая — дынаміка цэнаў на каштоўныя мэталы на міжнародным рынку.
XS
SM
MD
LG