Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель. Старшыня аргкамітэту Народнага сходу — за кратамі


Васіль Палякоў

Васіль Палякоў

Блізу 17-й гадзіны пры выхадзе ў пад’езьдзе ўласнага дома міліцыя затрымала старшыню гарадзкога аргкамітэту правядзеньня Народнага сходу, кіраўніка рэгіянальнай арганізацыі АГП Васіля Палякова.

Палякоў: «Сустрэлі мяне ажно тры маёры, адзін зь якіх — Сяргей Яруціч. Зараз мяне вязуць на прыватнай аўтамашыне ў Савецкі райаддзел міліцыі. Нейкіх канкрэтных абвінавачаньняў не прад’яўлялі. Сказалі толькі, што нібыта я парушыў закон аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў».

Спадар Палякоў выходзіў з дому, каб ехаць на паседжаньне аргкамітэту Народнага сходу, які мае адбыцца12 лістапада.

Як стала вядома, у Савецкім РАУСе ў дачыненьні Палякова склалі адміністрацыйны пратакол паводле артыкулу 23.34 — парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавага мерапрыемства. Да суду актывіста адправілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG