Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці будзе новая вайна?


9 лістапада Міжнароднае агенцтва ядзернай энэргіі (МАГАТЭ) абнародуе новую справаздачу аб ядзернай праграме Ірану. Паводле выцечак інфармацыі наконт зьместу дакумэнту, там сьцьвярджаецца, што Тэгеран істотна прасунуўся ў стварэньні ядзернай зброі. Гэта можа даць падставу ЗША ці Ізраілю нанесьці ваенны ўдар па Ірану. Заходні друк аналізуе сытуацыю і ацэньвае пагрозы пачатку новай вайны.


"EUobserver.com", Бэльгія


Францыя і Расея паасобку папярэдзілі, што амэрыканская або ізраільская атака па меркаваных ядзерных аб'ектах у Іране можа дэстабілізаваць рэгіён.

Міністар замежных справаў Францыі Ален Жупэ заявіў, што ААН і Эўразьвяз павінны зрабіць больш жорсткім санкцыі супраць Ірану замест ваеннага ўмяшаньня.

«Неабходна зрабіць усё магчымае, каб пазьбегнуць нанясеньня непапраўнай шкоды», - патлумачыў ён.

Жупэ дадаў, што Францыя дапаможа абараніць Ізраіль, калі пачнецца рэгіянальны канфлікт і адзначыў: "Я спадзяюся, што да гэтага не дойдзе, але калі Ізраіль падвергнецца нападу, Францыя заўсёды будзе на яго баку».

Са свайго боку расейскі міністар замежных справаў Сяргей Лаўроў заявіў у панядзелак, што нанясеньне удараў «стане сур'ёзнай памылкай з непрадказальнымі наступствамі".

Папярэджаньні прагучалі за два дні да таго як агенцтва ААН па атамнай энэргіі, МАГАТЭ павінна апублікаваць новую справаздачу аб іранскай атамнай праграме.

У панядзелак газэта Washington Post паведаміла, што МАГАТЭ напіша ў справаздачы, што ў Ірана ўжо ёсьць дастаткова інфармацыі для
Мяркую, што сакрэтныя службы ўсіх краін назіраюць за тым, як цікаюць гадзіньнікі, і папярэджваюць свае ўрады, што часу засталося няшмат.

праектаваньня і стварэньня ядзернай боегалоўкі, што Іран праводзіць ваенныя выпрабаваньні ў мястэчку Парчын, што недалёка ад Тэгерана, а неабходную інфармацыю краіна атрымала ад расейскага навукоўца Вячаслава Даніленкі, які не падпарадкоўваецца расейскім уладам, і ад пакістанскага экспэрта Абдулы Кадыр Хана.

Ізраільскі прэзыдэнт Шымон Пэрэс у пятніцу ўзмацніў напружаньне. На пытаньне аб тым, ці не зьяўляецца ваеннае вырашэньне пытаньня «больш імаверным», чым дыпляматычнае, ён адказаў: "Я так думаю. Мяркую, што сакрэтныя службы ўсіх краін назіраюць за тым, як цікаюць гадзіньнікі, і папярэджваюць свае ўрады, што часу засталося няшмат".

Крыніца ў Эўрапейскай зьнешнепалітычнай службе паведаміла EUobserver, што Ізраіль і ЗША не будуць кансультавацца з Эўразьвязам, калі рашацца на такія дзеяньні. «Упершыню мы пачуем аб гэтым, калі ўбачым па тэлеканале CNN, як падаюць бомбы», - заявіла крыніца.

"Le Monde", Францыя


Іранскі прэзыдэнт Махмуд Ахмадзінэжад упэўнены, што ЗША асьцерагаюцца ваеннай моцы Ірану - бо Тэгеран, паводле яго, мае магчымасьць даць адпор Захаду і Ізраілю.

У інтэрвію, апублікаваным 7 лістапада ў эгіпэцкай газэце «Аль-Акбар», Махмуд Ахмадзінежад кідае выклік ЗША і Ізраілю. «У нас ёсьць ваенныя магчымасьці, якія адрозьніваюцца ад усіх краін рэгіёну. Іран (...) здольны даць адказ Ізраілю і Захаду, а асабліва - ЗША, - заявіў іранскі прэзыдэнт. - ЗША баяцца іранскага патэнцыялу. А Іран не дазволіць ніякіх (ваенных) дзеяньняў супраць сябе».

Ахмадзінэжад паўтарае, што Тэгеран не спрабуе стварыць ядзерную
Іран не дазволіць ніякіх (ваенных) дзеяньняў супраць сябе.

зброю і што мэты ядзернай праграмы - выключна энэргетычныя. «Бо менавіта Ізраіль валодае 30 ядзернымі боегалоўкамі. А Іран разьвівае атам у мірных мэтах», - сьцьвярджае ён. «Сіяністы асуджаныя на зьнікненьне", - дадае Ахмадзінэжад. Іран не прызнае сувэрэнітэту Ізраіля, які ў сваю чаргу, лічыць Тэгеран пагрозай уласнай дзяржаўнасьці.

МАГАТЭ у сераду павінна апублікаваць самы падрабязны на сёньняшні дзень даклад аб стане ядзернай праграмы ў Іране. Дакумэнт можа ўзмацніць падазрэньні Захаду, што Ісламская рэспубліка нарошчвае ядзерны арсэнал. Як сьцьвярджаюць крыніцы, знаёмыя са зьместам дакладу, у ім гаворыцца, што Іран праводзіць ядзерныя экспэрымэнты, якія неабходныя толькі ў выпадку разьвіцьця ваеннай праграмы.

Даклад МАГАТЭ грунтуецца на дадзеных заходніх спэцслужбаў і на ўласных зьвестках агенцтва. У справаздачы будзе апісаны стан праграмы распрацоўкі дэтанатара атамнай бомбы, а таксама расказана аб кампутарным мадэляваньні ядзернай зброі.

Як піша Washington Post, зьвесткі, перададзеныя МАГАТЭ, паказваюць, што Іран асвоіў неабходныя этапы вытворчасьці ядзернай зброі з дапамогай замежных спэцыялістаў.

Паважаная постаць у іранскіх кансэрватыўных колах - аятала Ахмад Хатамі - у панядзелак заклікаў кіраўніка МАГАТЭ Юкіо Амано не быць «бязвольным інструмэнтам у руках ЗША» супраць Ірана.

У суботу іранскі міністар замежных спраў Алі Акбар Салех ужо заявіў, што даклад МАГАТЭ заснаваны на «падробленых дакумэнтах».


"The Guardian", Велікабрытанія


У дакладзе МАГАТЭ будзе паказана тое месца, дзе маглі праводзіцца выпрабаваньні кампанэнтаў боегалоўкі. Гэты дакумэнт стане самым падрабязным на сёньня выкладаньнем доказаў, якія сьведчаць аб апошніх распрацоўках ядзернай зброі ў Іране.

Чакаецца, што ён прывядзе да ўзмацненьня напружанасьці ў і без таго неспакойным рэгіёне. Даклад зьявіцца на фоне паведамленьняў аб тым, што Ізраіль, ЗША і Вялікабрытанія разглядаюць ваенныя варыянты дзеяньняў, накіраваныя на стрымліваньне іранскай ядзернай праграмы. Ізраільскія кіраўнікі заяўляюць заходнім калегам, што гэты даклад ўяўляе сабой «апошні шанец» на мірнае вырашэньне іранскага ядзернага крызісу.

Іранскія прадстаўнікі ўжо асудзілі гэты даклад, назваўшы яго «фальсыфікацыяй». Многія, прычым нават у Вашынгтоне і Лёндане, сумняваюцца ў тым, што доказаў МАГАТЭ будзе дастаткова, каб пераканаць Расею і Кітай адмовіцца ад свайго процідзеяньня ўзмацненьню санкцый, не кажучы ўжо аб падтрымцы паветраных удараў.

Найбольшую заклапочанасьць у экспэртаў МАГАТЭ выклікаюць сьведчаньні таго, што іранскія навукоўцы праводзяць дасьледаваньні па паўсфэрычным разьмяшчэньні зараду выбуховага рэчыва. Такога тыпу схема выкарыстоўваецца пры стварэньні ядзернай зброі.

Даклад МАГАТЭ будзе прадстаўлены ў момант, калі ў Ізраілі вядуцца беспрэцэдэнтныя публічныя дэбаты па пытаньні аб тым, ці павінна гэтая краіна распачаць ваенныя дзеяньні ў спробе перашкодзіць стварэньню ядзернай зброі ў Іране. Зьявіліся паведамленьні аб тым, што прэм'ер-міністар Біньямін Нетаньяху спрабуе пераканаць свой кааліцыйны ўрад падтрымаць такія дзеяньні.

У гэтым годзе Злучаныя Штаты паставілі ў Ізраіль 55 бэтонабойных бомбаў, а на мінулым тыдні ізраільскія ВПС правялі вучэньні на натаўскай
Я думаю, што размовы аб плянаваным нападзе на 70-80% зьяўляюцца блефам.

базе ў Сардыніі, дзе адпрацоўвалі нанясеньне авіяўдараў з вялікай адлегласьці. Паводле паведамленьняў з Ізраіля, усе магчымыя ўдары па іранскіх ядзерных аб'ектах могуць быць зробленыя праз тэрыторыю Іраку, дзе няма сыстэмы супрацьпаветранай абароны.

Аднак экспэрт па ядзерным арсэнале Ізраілю Аўнэр Коэн заявіў: "Я думаю, што размовы аб плянаваным нападзе на 70-80% зьяўляюцца блефам. Я лічу, што цяпер Ізраіль не мае намеру рабіць нічога падобнага».

Экспэрт па ядзерных пытаньнях з фонду «Новае Амэрыка» Джэфры Льюіс: «Калі Іран павольна прасоўваецца да стварэньня бомбы, то ёсьць маса рэчаў, якія ён можа рабіць цалкам законна. Мы будзем вымушаныя пагадзіцца з тым, што тут прысутнічае пэўная рызыка. Але, напэўна, варта жыць з такой нявызначанасьцю ў надзеі на тое, што мы будзем здольныя адгаварыць іх ад прыняцьця канчатковага рашэньня. Справа ў тым, што калі нанесьці ўдар па іранскай праграме, яны гарантавана адвярнуцца ад нас і паспрабуюць зрабіць бомбу. Мы атрымаем некалькі гадоў адтэрміноўкі, але ў выніку яны, напэўна, створаць бомбу».


БЛОГ у "The Washington Times", ЗША


Атакаваць краіну, якая не нападала на цябе - несправядліва. Няўжо мы нічому не навучыліся пасьля нагнятаньня страху, якое прывяло кааліцыю краін да нападу на Ірак, краіну, якая сама на іх не нападала? Гэта значыць «зноў дэжавю».
62% амэрыканцаў цяпер кажуць, што вайна ў Іраку не каштавала таго, у што яна абышлася.

Давайце памятаць пра гэта сёньня, да таго, як мы апынемся ўцягнутыя ў яшчэ адну вайну на Блізкім Усходзе, на гэты раз з Іранам.

Напад на краіну, якая не нападала на нас, зьяўляецца парушэньнем тэорыі справядлівай вайны. Нападаць на Іран, таму што ён тэарэтычна блізкі да ўладаньня ядзернай бомбай - амаральна. Калі гэтую атаку ўзначаляць краіны, якія ўжо валодаюць ядзернымі магчымасьцямі, гэта будзе крывадушшам.

Атака на Іран з боку Ізраіля пры падтрымцы заходніх саюзьнікаў, можа
Нападаць на Іран, таму што ён тэарэтычна блізкі да ўладаньня ядзернай бомбай - амаральна.

быць, зможа, а можа быць, і ня зможа затрымаць працэс прасоўваньня Ірану па ядзерным шляху, але яна ў любым выпадку ў чарговы раз паслужыць справе ўзмацненьня пазыцый Ірану на Блізкім Усходзе. Яна аб'яднае іранцаў супраць Ізраіля і Захаду і зробіць так, што іранская апазыцыя стане выступаць не супраць іранскага тыранічнага кіраўніцтва, а супраць тых жа самых Ізраіля і Захаду.

У некаторых заявах аб «заклапочанасьці» тым, што Іран атрымае ядзерную зброю, прысутнічае таксама трывожная антырэлігійная адценьне. Як, напрыклад, у заяве, што «ёсьць усе больш сур'ёзныя асьцярогі таго, што Іран рыхтуецца перайсьці той парог, за якім ядзерныя ўзбраеньні апынуцца ў руках кіруючых духоўных асоб краіны».

Ці зьяўляюцца «кіруючыя духоўныя асобы» Ірану менш стабільнымі, больш ураўнаважанымі неўраўнаважаным ў якасьці лідэраў ядзернай краіны, чым лідэры іншых ядзерных краін з іншай ідэалёгіяй? Больш нестабільнымі і неўраўнаважаным, чым былі камуністы ў гады халоднай вайны, напрыклад? У палітычным кіраўніцтве па ўсім сьвеце ёсьць шмат няўстойлівасьці і нестабільнасьці, і мы не павінны неяк асобна вылучаць у гэтым пляне рэлігійнае кіраўніцтва, як такое, якога варта асабліва асьцерагацца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG