Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Змагарам з камунізмам на Акрэсьціна не давалі есьці


Затрыманьне ўдзельнікаў аныткамуністычнай акцыі 7 лістапада.
Затрыманьне ўдзельнікаў аныткамуністычнай акцыі 7 лістапада.
У Маскоўскім судзе Менску судзілі актывістаў «Маладога фронту» Рамана Васільева, Паўла Сяргея і Міхала Мускага, якія 7 лістапада закідалі яйкамі помнік Леніну ў Менску.

Усіх трох маладафронтаўцаў абаранялі адвакаты, але гэта нікому не дапамагло пазьбегнуць абмежаваньня волі. Першым атрымаў 7 сутак адміністрацыйнага арышту Павал Сяргей. Юнаку толькі нядаўна споўнілася 18 гадоў, сам ён з Маладэчна. Сваёй віны ў дробным хуліганстве хлопец не абвяргаў. Слуханьні судзьдзя Любоў Сімахіна правяла літаральна за некалькі хвілін.

Міхал Мускі заявіў суду, што яго затрымлівалі людзі ў цывільным, а не міліцыянты ў форме, што ён лічыць парушэньнем. Пры гэтым сваю віну Мускі прызнаў, і таму выклікаць сьведак-міліцыянтаў судзьдзя Віктар Казак ня стаў. Абставіны справы суд разабраў за лічаныя хвіліны. А вось вынясеньня судовага рашэньня давялося чакаць больш за гадзіну. У перапынку Міхал Мускі паскардзіўся журналістам:

«На Акрэсьціна было ўсё добра, толькі не давалі есьці. І цыгарэтаў не перадалі, хоць абяцалі. Дзень быў бязь ежы. Мы праседзелі ў Маскоўскім райаддзеле міліцыі каля 5 гадзін, адтуль нас адвезьлі на Акрэсьціна, але нідзе не пакармілі».
На Акрэсьціна было ўсё добра, толькі не давалі есьці

Пасьля абвяшчэньня прысуду Міхал Мускі заявіў журналістам, што будзе і далей пратэставаць супроць камунізму і помнікаў дзеячам гэтага руху ў Беларусі.

Апошнім судзілі актывіста Рамана Васільева, які адмовіўся прызнаваць сябе вінаватым і адказваць на пытаньні судзьдзі Яўгена Хаткевіча. Актывіста пакаралі 10 суткамі арышту.

Актывіст «Маладога фронту» Мікалай Дземідзенка пасьля працэсаў у Маскоўскім судзе над аднадумцамі заявіў, што іхняя акцыя была сплянаваная і падобныя пратэсты будуць працягвацца:

Мікалай Дземідзенка: Акцыі супроць камунізму працягнем
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:04 0:00
Наўпроставы лінк

«Бо мы ставім у адзін шэраг камуністаў і фашыстаў. Гэта наша прынцыповая пазыцыя, і ня толькі наша. Камуністы ня толькі на беларускай зямлі, а ўва ўсім сьвеце забілі вельмі шмат людзей, і мы лічым, што гэта негуманная, антыхрысьціянская ідэалёгія. І мы заўсёды будзем выступаць супроць падобных сьвяткаваньняў, як дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі ці іншыя сьвяты».

Карэспандэнт: «А чаму менавіта закідваньне яйкамі?»
Будзем штогод зрываць такія сьвяты, пакуль улада будзе падтрымліваць гэтую ідэалёгію

«Такі пэрформанс ужываюць у шмат якіх краінах. Мы тут новага нічога не прыдумалі. Гэтым разам мы вырашылі вось так зрабіць, каб сарваць акцыю праўладных камуністаў. І будзем штогод зрываць такія сьвяты, пакуль улада будзе падтрымліваць гэтую ідэалёгію і пакуль на нашай зямлі будуць стаяць помнікі катам беларускага народу, такім, як Ульянаў».

7 лістапада падчас ускладаньня кветак да помніка Леніну на плошчы Незалежнасьці ў Менску тры актывісты «Маладога фронту» далучыліся да сьвяточнай калёны і пачалі кідаць у помнік яйкі ды выкрыкваць лёзунг «Камунізм пад трыбунал». Актывістаў адразу схапілі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG