Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Народны сход у Берасьці пераносіцца на 10 сьнежня


Берасьцейскі аргкамітэт Народнага сходу вырашыў праводзіць другі сход 10 сьнежня, а не 12 лістапада.

Старшыня сходу Зінаіда Міхнюк патлумачыла, што сход вырашылі правесьці пазьней, каб прымеркаваць да дня Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

"На мінулым сходзе, пасьля майго затрыманьня, іншыя арганізатары не абвясьцілі, што 12 лістапада будзе ладзіцца другі Народны сход, дзе будуць агучаныя рэакцыі ўладаў. Аргкамітэт лічыць, што ў Берасьці няма ніякага сэнсу ладзіць гэты Народны сход. Таму мы вырашылі, што будзем праводзіць 10-га, у дзень Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. Пачакаем, пакуль цукар стане 10 тысяч, талёны — 2 тысячы. Тады, можа, незадаволеныя і зьявяцца", — кажа Зінаіда Міхнюк.

Сход плянуецца зладзіць у парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў у Берасьці.

11 лістапада Зінаіду Міхнюк чакае суд за правядзеньне мінулага Народнага сходу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG