Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запускаюць Nord Stream. Беларусь чакаюць наступствы


8 лістапада афіцыйна пачынае працаваць першая нітка эўрапейска-расейскага трубаправоду Nord Stream.

Урачыстая цырымонія запуску з удзелам канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель і прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева адбудзецца ў мястэчку Любмін на балтыйскім узьбярэжжы Нямеччыны.

Расейскі прыродны газ заўсёды паступаў да эўрапейскіх спажыўцоў праз Украіну (да 120 млрд кубамэтраў газу ў год) і Беларусь (каля 45 млрд кубамэтраў).

Новы энэргетычны транспартны калідор, лічаць у "Газпроме", практычна зьнішчыць пагрозу перабояў у пастаўках у выпадку транзытных канфліктаў.

6 верасьня, падчас цырымоніі запуску першай ніткі Nord Stream у тэставым рэжыме, прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін падкрэсьліў: "Мы паступова, спакойна, без усялякіх рыўкоў, сыходзім ад дыктату транзытных дзяржаў. Вось гэта і ёсьць"акно ў Эўропу" ў энэргетыцы".

Магутнасьць першай ніткі Nord Stream — 27,5 млрд кубамэтраў газу на год. Запуск празь некалькі гадоў другой ніткі газаправоду павялічыць яго прапускную здольнасьць да 55 млрд кубамэтраў, піша БелаПАН.

Пра тое, якія наступствы прынясе адкрыцьцё Nord Stream для Беларусі, чытайце пазьней на сайце "Свабоды".
XS
SM
MD
LG