Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакаралі за замах на Леніна: Васільеву — 10, Мускаму і Сяргею — па 7 сутак


8 лістапада суд Маскоўскага раёну Менску пакараў актывістаў «Маладога фронту» за тое, што днём раней яны спрабавалі кінуць яйкі ў помнік Леніна на плошчы Незалежнасьці. Судзьдзі: Казак, Семахіна, Хаткевіч.

14.33 Рамана Васільева асудзілі на 10 сутак арышту.

12.25 Міхаіла Мускага арыштавалі на 7 сутак. Такі прысуд вынес Віктар Казак.

11.25 Паўла Сяргея арыштавалі на 7 сутак. Яго судзіла Любоў Сямахіна.

Адзін з супрацоўнікаў суду запатрабаваў, каб журналісты запыталіся ў старшыні суду дазвол прысутнічаць на працэсах.

Васільева, Мускага і Сяргея затрымалі 7 лістапада на плошчы Незалежнасьці ў Менску.

З лёзунгамі "Камунізм пад трыбунал!" маладыя людзі спрабавалі закідаць яйкамі помнік Леніну.

Інцыдэнт адбыўся ў той час, калі прадстаўнікі праўладнай камуністычнай партыі ўскладалі кветкі. Ля помніка Леніну ў той момант знаходзілася некалькі дзясяткаў чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG