Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Юхо і Навіцкага судзяць за Дзяды ў Лошыцы


8 лістапад суд Ленінскага раёну Менску разглядае справы сябра КХП-БНФ Уладзімера Юхо і актывіста Руху "За свабоду" Юрася Навіцкага.

15.04 Празь некалькі хвілінаў пасьля пачатку паседжаньня судзьдзя Навіцкая абвесьціла перапынак. Уладзімер Юхо папрасіў прадаставіць яму адваката і выклікаць у суд сьведак зь ягонага боку. Яшчэ адно задайніцтва Юхо, каб працэс праходзіў па-беларуску, судзьдзя Навіцкая адхіліла.

12.24 Навіцкага і Юхо прывезьлі ў суд Ленінскага раёну. Абодвух вінавацяць у дробным хуліганстве. Разгляд спраў ня можа пачацца, бо чакаюць сьведку з боку абвінавачаньня.

Навіцкага затрымалі пасьля мітынгу ў Лошыцкім яры 6 лістапада. Ён спрабаваў сфатаграфаваць супрацоўніка спэцслужбаў у цывільным.



Юхо затрымалі ў раёне Палацу культуры камвольнага камбінату.



Юхо і Навіцкаму не патлумачылі прычыну затрыманьняў.

Ад 6 лістапада іх утрымліваюць у турме на Акрэсьціна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG