Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:


Па ўсёй краіне сонечна, без ападкаў, тэмпэратура ад -1 у Гомелі да +4 у Берасьці. У Менску – каля нуля.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ


Менск, у галерэі «Лябірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё мультыпраекта-выставы «Вянок Максіму», прысьвечанага 120-годзьдзю зь дня нараджэньня Максіма Багдановіча. Пачатак а 17-й гадзіне

Бэрлін, завяршэньне візыту прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева ў Нямеччыну

Лубмін (Нямеччына), цырымонія адкрыцьця трубаправоду Nord Stream

Брусэль, пасяджэньне Рады Эўразьвязу

Вена, Арганізацыя экспартэраў нафты OPEC прадстаўляе штогадовы даклад аб стане нафтавай галіны ў сьвеце

ЗША, выхад у сьвет новай кнігі экс-прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


324 ― заснаваньне Канстантынопалю

1620 ― у час трыццацігадовай вайны адбылася бітва на Белай Гары, якая на стагодзьдзі паклала канец чэскай незалежнасьці

1793 ― адкрыцьцё Люўра

1895 ― Вільгельм Рэнтген вынайшоў від радыяцыі, названы пазьней рэнтгенаўскімі або X-прамянямі

1923 ― «піўны путч» у Мюхэне, спроба захопу дзяржаўнай улады, зробленая партыяй нацыянал-сацыялістаў на чале з Гітлерам

1939 ― у Менску адкрылася Дзяржаўная карцінная галерэя

1956 ― адкрыцьцё Музэю абароны Берасьцейскай крэпасьці

У гэты дзень нарадзіліся:


1050 ― Сьвятаполк Ізяслававіч, князь полацкі, тураўскі, вялікі князь кіеўскі

1784 ― Тэадор Нарбут, гісторык, архэоляг, вайсковы інжэнэр

1858 ― Тадэвуш Урублеўскі, беларускі адвакат і грамадзкі дзяяч

1883 ― Вацлаў Ластоўскі, беларускі пісьменьнік, публіцыст і палітычны дзяяч

1923 ― Джэк Кілбі, амэрыканскі інжынэр, вынаходнік інтэгральнай схемы і калькулятара, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі

У гэты дзень памерлі:


397 ― Марцін, біскуп тураўскі, сьвяты

1953 ― Іван Бунін, расейскі пісьменьнік і паэт

1964 ― Валянцін Волкаў, народны мастак Беларусі

2009 ― Віталь Гінзбург, расейскі фізык-тэарэтык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі

2010 ― Міхаіл Савіцкі, савецкі і беларускі мастак

МІНУС 365:


Апазыцыя прыпыняе размовы пра адзінага кандыдата

Цытата на памяць:


Хто кажа пра перамогу? Выстаяць – гэта ўсё.
Райнэр Марыя Рыльке
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG