Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Міліцыянты затрымалі трох маладых людзей, якія кінулі яйкі ў помнік Леніну на плошчы Незалежнасьці ў Менску.

Пры гэтым маладзёны выкрыквалі «Камунізм пад трыбунал».

Удзельнікі акцыі — сябры «Маладога фронту» Раман Васільеў, Міхаіл Мускі, Павал Сяргей.

Юнакі выказвалі сваё стаўленьне да камунізму ў дзень бальшавіцкага перавароту — 7 лістапада, паведамляе прэсавая служба МФ.

Інцыдэнт адбыўся ў той час, калі прадстаўнікі праўладнай камуністычнай партыі ўскладалі кветкі. Ля помніка Леніну ў той момант знаходхзілася некалькі дзясяткаў чалавек.








Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG