Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговы лядовы палац. Гэтым разам — у Івацэвічах


Лядовая арэна ў Івацэвічах прымае першых наведнікаў.

Лядовая арэна ў Івацэвічах прымае першых наведнікаў.

Нягледзячы на фінансавы крызіс, улады працягваюць «штампаваць» лядовыя палацы. Сёньня першых наведнікаў прымае палац у Івацэвічах на Берасьцейшчыне. Распачаты запіс дзяцей ад пяці гадоў у хакейную сэкцыю.

Будаўніцтва комплексу было пачата ў 2009 годзе, а пасьля здачы ў эксплюатацыю сёлета ў жніўні арэну даводзілі да ладу. Што да ўрачыстага адкрыцьця, то яно заплянаванае на канец году, калі ў Івацэвічы змогуць прыехаць высокапастаўленыя чыноўнікі зь Мінску.

Усяго да хакейнага чэмпіянату сьвету 2014 году, матчы якога будуць праходзіць у Менску і Бабруйску, кіраўніцтва краіны абавязалася ўзьвесьці больш за паўсотні лядовых палацаў па ўсёй Беларусі. Пакуль што гэтая колькасьць пераваліла крыху за трыццаць. Фінансаваньне будоўляў адбываецца ў пазачарговым парадку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG