Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 лістапада ў Менску праходзіць справаздачна-выбарны зьезд Беларускай партыі «Зялёныя».

Як паведаміў агенцтву БелаПАН лідэр беларускіх «зялёных» Алег Новікаў, гэта чарговы партыйны форум, які ладзіцца ў адпаведнасьці са статутам і патрабаваньнямі Міністэрства юстыцыі — праводзіць зьезд раз на пяць гадоў.

Па словах спадара Новікава, падчас зьезду не чакаецца прыняцьця лёсавызначальных рэзалюцый ці палітычных заяваў. Будуць абраныя старшыня, рэвізійныя і службовыя органы.

Старшыня партыі ня выключыў, што, самыя вялікія дэбаты могуць разгарнуцца вакол пытаньня аб зьмене эмблемы Беларускай партыі «Зялёныя». Калі дагэтуль эмблема уяўляла сабой выяву бусла на тле зямнога шару, то цяпер прапануецца разьмясьціць там жабу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG