Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка вітае Кастрычніцкую рэвалюцыю і не прымае іншыя


Жанчына трымае партрэт Лукашэнкі на сьвяткаваньні гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Маскве. Архіўнае фота.
Жанчына трымае партрэт Лукашэнкі на сьвяткаваньні гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Маскве. Архіўнае фота.
На афіцыйным сайце прэзыдэнта Беларусі зьявілася «сардэчнае віншаваньне» Аляксандра Лукашэнкі з Днём кастрычніцкай рэвалюцыі:

«Гісторыя зноў і зноў пацьвярджае значнасьць ідэалаў Вялікага Кастрычніка — вызваленьня працоўных ад эксплюатацыі і прыгнёту, замацаваньня раўнапраўя і сацыяльнай справядлівасьці.

Імкненьне народаў да самавызначэньня незалежнасьці на роднай зямлі захаванае нашымі дзядамі і бацькамі падчас замежнай інтэрвэнцыі, у трагічны пэрыяд Вялікай айчыннай вайны, найцяжэйшыя постсавецкія дзевяностыя гады...

Сёньняшнія мір і стабільнасьць у грамадзтве, адсутнасьць рэзкага сацыяльнага расслаеньня, вяршэнства закону і парадак ёсьць доказам правільнасьці абранага намі шляху. Перакананы, што, нягледзячы на часовыя цяжкасьці, мы працягнем рух наперад — да забесьпячэньня годнага жыцьця грамадзянаў».

Паказальна, што напярэдадні Лукашэнка абрынуўся з рэзкай крытыкай арабскіх рэвалюцый, выказаўшы перакананасьць, што ўсе сучасныя рэвалюцыі робяцца пад дыктоўку Захаду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG