Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля 10 сутак арышту на волю выйшаў Сяргей Казакоў


Сяргей Казакоў

Сяргей Казакоў

Увечары 4 лістапада пасьля 10-суткавага арышту за акцыю ў падтрымку палітвязьняў, што цягам мінулага тыдня ладзіліся на Кастрычніцкай плошчы Менску, на волю выйшаў Сяргей Казакоў — сам у мінулым палітвязень, памілаваны ўказам Аляксандра Лукашэнкі сёлета ў жніўні.

Каардынатара грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» ля сьценаў Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў сустракалі з шампанскім сябры, паплечнікі, актывісты дэмакратычных рухаў.

Сяргей Казакоў быў затрыманы 26 кастрычніка, калі разам зь іншымі ўдзельнікамі акцыі патрабаваў вызваленьня вязьняў сумленьня — экс-кандыдатаў у прэзыдэнты Андрэя Саньнікава і Міколы Статкевіча, каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнкі, аднаго зь лідэраў «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча, асуджаных анархістаў.

Супрацоўнікі спэцслужбаў у цывільным зь мітынгоўцамі не цырымоніліся: калі тыя на знак пратэсту селі на асфальт, сілком паднялі іх зь зямлі й закінулі ў міліцэйскі аўтобус. Партрэты палітвязьняў парвалі ці пакамечылі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG