Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 5-6 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е


Без ападкаў. Тэмпэратура паветра +6..+9°С.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ


5 лістапада ў Воршы мясцовыя актывісты ўшануюць памяць ахвяраў сталінізму, расстраляных ва ўрочышчы Кабыляцкая гара, наведаюць магілы старэйшых апазыцыянэраў рэгіёну.

5 лістапада ў Менску адкрыцьцё кінафэстывалю «Лістапад»

5 лістапада ў кнігарні "ЛогвінаЎ" (пр. Незалежнасьці, 37а) адбудзецца прэзэнтацыя гістарычных кніг прафэсара Леаніда Лыча. Пачатак у 16.00.

5-6 лістапада -- Дні сьвятога Губэрта ў Горадні. Гістарычная канфэрэнцыя «Гарадзенскі палімпсэст».

6 лістапада КХП БНФ праводзіць шэсьце і жалобны мітынг у Лошыцкім Яры з нагоды «Дзядоў». Збор а 12.00 ля будынку Палацу культуры камвольнага камбінату

6 лістапада ў Брусэлі адбудзецца паседжаньне блізкаўсходняга квартэту пасярэднікаў

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ


5 лістапада 1956 – адкрыцьцё ў Менску Дзяржаўнага мастацкага музэю Беларусі

5 лістапада 1957 – выпуск першага аўтамабілю БелАЗ у Жодзіне

6 лістапада 1884 – нарадзіўся Язэп Лёсік, пісьменьнік, грамадзкі дзеяч. Быў асуджаны за “антысавецкую агітацыю” і памёр у турме.

6 лістапада 1595 — захоп Слуцку запароскімі казакамі атамана Севярына Налівайкі

6 лістапада 1842 — заснаваньне ў Горы-Горацкай земляробчай школе батанічнага саду — аднаго з самых старых у краіне

6 лістапада 1945 — заснаваньне ў Менску мотавэлязаводу

6 лістапада -- Міжнародны дзень прадухіленьня эксплюатацыі навакольнага асяродзьдзя падчас вайны і ўзброеных канфліктаў

У гэты дзень нарадзіліся

5 лістапада 1893 – Кастусь Езавітаў, беларускі палітык, гісторык і публіцыст, удзельнік абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай рэспублікі 25 сакавіка 1918г., сябра Рады БНР, міністар па вайсковых справах БНР (расстраляны НКВД у 1946 г.).

5 лістапада 1907 – Міхал Вітушка, арганізатар пасьляваеннай антысавецкай партызанкі (пам. У 2006)

5 лістапада 1911 – Мары Осбарн, амэрыканская актрыса, зорка нямога кіно.

5 лістапада 1913 – Віўен Лі, актрыса, выканаўца ролі Скарлет ў фільме “Унесеныя ветрам” (памерла ў 1967)

6 лістапада 1887 – Радаслаў Астроўскі, удзельнік Слуцкага паўстаньня 1920 г., прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады (памёр у 1976).

У гэты дзень памерлі:

5 лістапада 1916 – паэтка Алаіза Пашкевіч (Цётка)

5 лістапада 1954 – паэт Міхась Клімковіч, аўтар гімну БССР

5 лістапада 1996 – беларускі кінарэжысэр Віктар Тураў

6 лістапада 1893 год – кампазытар Пётар Чайкоўскі

6 лістапада 1980 – Станіслаў Станкевіч, літаратуразнаўца, дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША.

6 лістапада 2000 год – акторка Стэфанія Станюта

МІНУС 365


У Курапатах зламаныя 38 крыжоў

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ


“У Лошыцы на месцы былога яру ў 1937 годзе, расейскія энкавэдзісты расстрэльвалі людзей. Так склалася наша цяжкая гісторыя, што мы першым чынам мусім захаваць памяць пра генацыд. Гэта вельмі важна для разьвіцьця і нацыянальнага адраджэньня народу, бо ўзбуджае пачуцьцё неспатолі духа — неажыцьцёўленай справядлівасьці, да якой імкнецца кожны чалавек. Памяць пра генацыд гуртуе тых, што засталіся жыць, вядзе да супольных разваг і дзеяньняў на лепшую прашласьць. Гэта натуральная духоўная рэакцыя людзей на небясьпеку. Курапаты якраз добра засьведчылі гэты працэс».

Зянон Пазьняк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG