Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заява прагучала на палігоне паблізу Горадні, дзе Лукашэнка падводзіў вынікі і ставіў задачы далейшага разьвіцьця тэрытарыяльнай абароны ў краіне, паведамляе БЕЛТА.

«Міністру ўнутраных справаў трэба забыць такія паняткі, як прыстойна-непрыстойна, як на нас паглядзяць, як нас ацэняць... Гэта ня справа міністра ўнутраных справаў. Гэта справа палітыкаў. А ваша справа – жорстка і прынцыпова рэагаваць на любыя дзеяньні», – заявіў кіраўнік РБ.

Таксама Лукашэнка даў даручэньні іншым органам улады.

«Мы, мужыкі, павінны абараніць нашу зямлю, наш дом і нашых дзяцей, чаго б нам гэта ні каштавала», – сказаў Лукашэнка.

«Для рознага роду экстрэмістаў і апазыцыянэраў такія словы, як «абарона Радзімы», «дабрабыт народа», «сацыяльная справядлівасьць», – гэта пусты гук. На шчасьце, на беларускай зямлі іх шэрагі малалікія, бо глеба для існаваньня «пятай калёны» аказалася непрыдатнай. Большасьць нашых людзей бачаць нікчэмную сутнасьць гэтых дэмагогаў», – заявіў Лукашэнка і падкрэсьліў, што чакае канкрэтных дзеяньняў ад КДБ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG