Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саміт G20 вырашыў выдаткаваць дадатковыя сродкі МВФ для зоны эўра


На саміце "вялікай дваццаткі» ў францускіх Канах сёньня прынятае рашэньне вылучыць Міжнароднаму валютнаму фонду дадатковыя сродкі для ўрэгуляваньня пазыковага крызісу ў Эўропе. Пра гэта абвясьціў кіраўнік Эўрапейскага Зьвязу Гэрман ван Ромпэй.

Раней паведамлялася, што, нягледзячы на пярэчаньні ЗША, вядучы сусьветны крэдытор МВФ прадаставіць магчымасьць усім краінам рабіць добраахвотныя ўнёскі.

Удзельнікі саміту, якія прадстаўляюць найбольш буйныя і дынамічныя эканомікі сьвету, дасягнулі дамоўленасьці аб рэкапіталізацыі 29-і буйных банкаў сьвету для таго, каб у далейшым пазьбегнуць неабходнасьці выдзяляць ім дзяржаўную фінансавую дапамогу.

Выступаючы перад закрыцьцём форуму, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што ў гэты лік уваходзяць і нямецкія Deutsche Bank і Commerzbank.

Група экспэртаў Эўрапейскай камісіі на наступным тыдні адправіцца ў Італію, каб ацаніць вынікі рэформаў, якія праводзяцца італьянскім урадам.

У маніторынгу таксама ўдзельнічаюць прадстаўнікі Міжнароднага валютнага фонду.

Старшыня Эўрапейскага Савету Гэрман ван Ромпэй і кіраўнік Эўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу заявілі сёньня журналістам, што Італія зьвярнулася да МВФ з просьбай узмацніць кантроль за выкананьнем Рымам узятых на сябе фінансавых абавязацельстваў.

Сёньня ў кулюарах саміту "Групы 20-і" ў Канах, адбудуцца перамовы Берлюсконі з лідэрамі краін эўразоны, прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам і кіраўніком МВФ Крысьцін Лагард.

Паводле аб'ёму ўнутранага дзяржаўнага доўгу Італія знаходзіцца ў "групе рызыкі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG