Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка нэгатыўна ацаніў дзеяньні НАТО ў Лібіі, заявіўшы, што з кіраўніцтвам гэтай краіны НАТО паступіла горш, чым фашысты.

"Учыненая агрэсія, забітае кіраўніцтва краіны, ня толькі Муамар Кадафі. Пры тым, як забіта? Ну, застрэліў бы, у баі б загінуў чалавек, але зь яго зьдзекаваліся, зьдзекаваліся, стралялі, параненага гвалтавалі, круцілі галаву, рукі выкручвалі, а потым – закатавалі. Горш, чым фашысты ў свой час ", - заявіў А.Лукашэнка ў пятніцу, адказваючы на пытаньне агенцтва "Інтэрфакс-Захад ".

Камэнтуючы падзеі ў Лібіі, Лукашэнка заўважыў: "Як мы можам рэагаваць? Вельмі нэгатыўна". "Як мы можам расцэньваць дзеяньні НАТО ў Лібіі? Як парушэньне мандата ААН, Рады бясьпекі ААН", - адзначыў прэзыдэнт.

"Я не перабольшваю, гэта Рада бясьпекі – безгаловая і бесталковая Я не перабольшваю і роля ААН, якая ўжо ў нейкую шырму ператварылася", заявіў А. Лукашэнка, нагадаўшы таксама аб падзеях у Іраку і Аўганістане.

зь яго зьдзекаваліся, зьдзекаваліся, стралялі, параненага гвалтавалі, круцілі галаву, рукі выкручвалі, а потым – закатавалі. Горш, чым фашысты ў свой час

"Дзе гэтая ААН, чаму ўсё гэта не прадухілілі? Больш за тое - падыграла агрэсарам - быццам напісалі адно, мандат адзін, а ўзброеныя сілы НАТО пайшлі на парушэньне гэтага мандату", - сказаў беларускі кіраўнік. Паводле яго слоў, "не дай бог, каб гэтая палітыка, дзеяньні, узялі верх на нашай плянэце". Пры гэтым А.Лукашэнка адзначыў, што ў Эгіпце, Тунісе, дзе адбыліся забурэньні, сёньня ўзмацняецца роля радыкальных ісламістаў. "У Лібіі будзе яшчэ горш, таму што там калясальныя запасы рэсурсаў, туды ўсе рынуліся, каб прыхапіць гэтыя багацьці", - сказаў А.Лукашэнка.

Акрамя таго, адзначыў ён, у Лібіі да ўлады прыходзяць "не зусім пажаданыя для Захаду людзі". "А тут яны ўжо кіраваць ня змогуць. За што змагаліся, на тое і напароліся", - заявіў А.Лукашэнка. Ён падкрэсьліў, што падзеі ў Лібіі - "гэта акт вандалізму 21-га стагодзьдзя. Такога не павінна быць".

Між тым, заявіў кіраўнік дзяржавы, "гэта паказвае твар так званых настаўнікаў дэмакратыі. Вам патрэбна такая дэмакратыя?", - задаў пытаньне журналістам кіраўнік Беларусі.

Былы лібійскі лідэр Муамар Кадафі памёр ад ран, атрыманых падчас яго захопу каля роднага гораду Сірт 20 кастрычніка. Аляксандар Лукашэнка да 4 лістапада ніяк не камэнтаваў гібель Кадафі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG