Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор'е


...тэмпэратура да +2...+9°С.

У Беларусі і сьвеце


У Менску ўрачыстасьці з прычыны ўгодкаў стваранай партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя. Адрас: вул. Кульман, 4, пачатак 16.00.

У менскім Батанічным садзе «Зьмітраўскі кірмаш», на якім пакажуць восеньскія звычаі і абрады беларусаў. Пачатак 13.00.

У Горадні будзе асьвечаная новая праваслаўная царква – Сабор усіх беларускіх сьвятых. Пабудаваная на ахвяраваньні вернікаў.

Кіраўнік МВФ Крысьцін Лагард наведвае Расею.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


1917 – бальшавіцкі пераварот у Расейскай Імпэрыі. Паводле ўказу А.Лукашэнкі 1995 году дзень бальшавіцкага перавароту быў вернуты у лік афіцыйных сьвятаў Беларусі. Колькасьць ахвяраў савецкага камунізму ацэньваюць на 60 мільёнаў чалавек.

1933 – у Менску адкрыўся Дом ураду.

У гэты дзень нарадзіліся:

1790 – беларускі архітэктар Караль Падчашынскі, які збудаваў палац-рэзыдэнцыю ўсіх віленскіх кіраўнікоў – ад Напалеона і графа Мураўёва да сёньняшняга прэзыдэнта Літвы.

1879 – Леў Троцкі – адзін з арганізатараў Кастрычніцкага перавароту, паплечнік Леніна, лідэр антысталінскай апазыцыі.

1896 – Міхась Чарот, – беларускі паэт і пісьменьнік.

1910 – беларускі акадэмік Сьцяпан Скарапанаў, доктар сельскагаспадарчых навук.

1913 – францускі пісьменьнік Альбэр Камю, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1923 – беларускі паэт і перакладчык Аляксандар Дракахруст (памёр у 2008).

1961 – Сяргей Алейнікаў – беларускі футбаліст.

1966 – Піт Паўлаў – беларускі музыка, удзельнік гуртоў N.R.M., Pete-Paff, Garadzkija.

У гэты дзень памерлі:

1550 – Ён Арасан – ісьляндзкі царкоўны дзяяч, паэт і пісьменьнік.

1948 – Хведар Ільляшэвіч – беларускі паэт, журналіст, гісторык.

1975 – Ісак Любан – беларускі савецкі кампазытар, грамадзкі дзяяч.

1992 – Аляксандар Ду́бчак – чэхаславацкі дзяржаўны і грамадзкі дзяяч, на пасадзе першага сакратара ЦК Камуністычнай партыі Чэхаславаччыны ў студзені 1968 – красавіку 1969 – галоўны ініцыятар курсу рэформаў, вядомых як Праская вясна.

МІНУС 365:


У Лошыцы адбыліся шэсьце і мітынг на «Дзяды»

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ


Чалавек толькі тады пачынае шукаць сэнс жыцьця, калі ўзьнікае пагроза гэтае жыцьцё згубіць. Хаця тады лёс наўрад ці пакіне яму шмат часу для такіх пошукаў.

Аляксандар Дракахруст
XS
SM
MD
LG