Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: Рыгор Грык падаў у суд на гарвыканкам


Рыгор Грык

Рыгор Грык

Баранавіцкі актывіст Рыгор Грык нязгодны з рашэньнем гарвыканкаму аб забароне яго сацыяльнага пікету і таму вырашыў судзіцца з чыноўнікамі.

Спадар Грык кажа, што спадзяецца на незалежнасьць суду і таму лічыць, што мае шанцы на тое, каб чыноўнікаў, якія забаранілі пікет, пакаралі:

«Спадзяюся, што наш самы гуманны і сумленны суд вынесе рашэньне, што гарвыканкам парушае Канстытуцыю Беларусі. Лёзунг плянаванага пікету – «За жыцьцё без хлусьні й падману» – як ён можа не адпавядаць закону аб масавых мерапрыемствах? У нас жа заробкі не адпавядаюць таму, што кажуць улады. Хваляцца ростам заробкаў – а пра рост цэнаў забываюцца», – кажа Рыгор Грык.

Рыгор Грык плянаваў 23 кастрычніка выказаць пратэст «супраць росту цэнаў і ўсеагульнага зьбядненьня народу». Аднак яму адмовілі, паведаміўшы, што «пазначаныя ў заяўцы лёзунгі не адпавядаюць мэтам і паняцьцям, якія замацаваныя 2-м артыкулам Закону аб масавых мерапрыемствах».
XS
SM
MD
LG