Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Шкловалакно" не пагаджаецца на патрабаваньні падвысіць заробкі


Мікола Шарах
Мікола Шарах
4 лістапада ў полацкім гарадзкім судзе распачаўся працэс паводле пазову Міколы Шараха, актывіста Свабоднага прафсаюзу, да адміністрацыі ААТ "Полацак-Шкловалакно". У прадстаўнікоў прадпрыемства была магчымасьць задаволіць патрабаваньні работніка без судовага разбору, але яны не захацелі.

Спадар Шарах, памочнік майстра цэху № 7, патрабуе, каб на прадпрыемстве ўлічвалася і аплочвалася дадатковая праца, якую робяць працаўнікі.

Адбылося папярэдняе судовае пасяджэньне, на якім інтарэсы наймальніка прадстаўляў начальнік юрыдычнага аддзелу Васіль Зацірахін. Ён заявіў, што патрабаваньні актывіста не падтрымлівае. Таму абодва бакі мусяць вырашаць сваю працоўную спрэчку праз суд.

Наступнае пасяджэньне судзьдзя Ірына Даротка прызначыла на 10 кастрычніка.

Такі самы пазоў наконт справядлівай аплаты дадатковай працы падаў у суд і яшчэ адзін працаўнік "Шкловалакна", апэратар цэху № 7, кіраўнік мясцовай суполкі Свабоднага прафсаюзу Віктар Стукаў. Сёньня ён падтрымліваў калегу, спадара Шараха.

"Праблема неаплочванай дадатковай працы на прадпрыемстве паўстала вельмі востра: людзей змушаюць працаваць звыш нормы, але ня плоцяць за гэта належным чынам. Таму мой судовы досьвед можа прыдацца іншым работнікам", — сказаў Мікола Шарах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG