Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Грэцыі галасуе па вотуму недаверу ўраду


Парлямэнт Грэцыі сёньня галасуе па вотуму недаверу ўраду Георгіёса Папандрэў. Яго сацыялістычная партыя мае большасьць усяго на два галасы.

Лідэр вядучай апазыцыйнай правацэнтрыскай партыі "Новая дэмакратыя" Антоніс Самарас запатрабаваў адстаўкі Папандрэў і датэрміновых выбараў, заявіўшы, што прэм'ер "амаль разбурыў Грэцыю, Эўропу, эўра, сусьветныя фондавыя рынкі, сваю ўласную партыю".

Учора партыя Самараса адмовілася ад прапановы Папандрэў сфармаваць урад "нацыянальнага адзінства", выказаўшы пры гэтым гатовасьць падтрымаць ўмовы вылучэньня Атэнам фінансавай дапамогі, але толькі пры ўмове прызначэньня датэрміновых выбараў у Грэцыі.

У той жа дзень увечары Папандрэў заявіў, што адмовіцца ад ідэі рэфэрэндуму па пытаньні аб эўра, калі большасьць парлямэнту падтрымае атрыманьне краінай 130-мільярднага пакета дапамогі ад ЭЗ і МВФ.

Лідэры Эўразьвязу папярэдзілі Грэцыю, што ў выпадку адмовы ад дапамогі, яна павінна будзе выйсьці з зоны эўра.

Грэцыя перажывае глыбокі фінансавы і ўнутрыпалітычны крызіс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG