Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

БЕЗ АПАДКАЎ


Тэмпэратура паветра ўдзень +7..+13°С.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ


У судзе Маскоўскага раёну Менску працягнецца судовы працэс над старшынём праваабарончага цэнтру "Вясна” Алесем Бяляцкім. Яго вінавацяць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйных памерах з грошай, якія ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

У Доме ўраду адбудзецца паседжаньне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

У дзяржаўным літаратурна-мэмарыяльным музэі Якуба Коласа пройдзе міжнародная канфэрэнцыя "Якуб Колас і яго сучасьнікі: да вывучэньня творчага і асабістага кола ўзаемасувязяў пісьменьніка".

У Канах (Францыя) працягнецца саміт «вялікай дваццаткі». Адна з тэмаў - урэгуляваньне пазыковага крызісу ў Эўропе.

У дзясятках гарадоў Расеі расейскія нацыяналісты плянуюць правесьці «Русский марш»

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


У 1493 годзе экспэдыцыя Хрыстафора Калюмба адкрыла востраў Гвадэлюпа.

У 1863 годзе расейскія вайскоўцы схапілі паўстанцкага камісара Менскай губэрні Міхала Аскерку. Ад пачатку паўстаньня Кастуся Каліноўскага ён ўступіў у шыхты ваяроў. У Менскай губэрні Міхал Аскерка ствараў уласную паўстанцкую адміністрацыю, якая мусіла замяніць расейскую каляніяльную ўладу. Аднак быў схоплены і расстраляны ў Магілёве.

У 1937 годзе быў расстраляны сасланы перад тым у Башкірыю Аляксандар Вальковiч, мянчук, сябра Беларускай партыі эсэраў, які быў прадстаўніком БНР пры ўрадзе Грузіі, а пасьля – міністрам фінансаў БНР.
У 1937 годзе савецкія карныя органы другі раз арыштавалі клясыка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага. Праз тры месяцы ва ўзросьце 44 гадоў Гарэцкага расстраляюць.

У 1945 годзе была створана ЮНЭСКА – арганізацыя Аб’яднаных нацыяў у справе адукацыі, навукі і культуры.

У 1979 ісламісцкія студэнты захапілі амэрыканскую амбасаду ў Тэгеране, беручы ў закладнікі 52 амэрыканцаў на пэрыяд 444 дзён.

У 2008 амэрыканцы выбралі першага чарнаскурага прэзыдэнта ЗША, Барака Абаму.

У гэты дзень нарадзіліся:

1874 — Аляксандар Калчак, расейскі адмірал, Вярхоўны правіцель Расейскай дзяржавы.

1887 -- Зьміцер Жылуновіч (Цішка Гартны), беларускі пісьменьнік і дзяржаўны дзяяч.

1956 -- Ігар Талькоў, расейскі паэт, сьпявак і кампазытар, актор.

У гэты дзень памерлі:

1847 -- Фэлікс Мэндэльсон, нямецкі кампазытар, піяніст, арганіст, дырыжор, музычна-грамадзкі дзеяч, аўтар вядомага вясельнага маршу.

1937 -- Пятро Даркевіч, беларускі гісторык

1968 -- Міхаіл Кікоін, францускі мастак паходжаньнем зь Беларусі

МІНУС 365:


Пафала: я не лічу, што апазыцыя моцная толькі тады, калі мае адзінага кандыдата

Цытата на памяць


«Папярэднія пакаленьні змагаліся з фашызмам і камунізмам ня толькі ракетамі і танкамі, але і трывалымі хаўрусамі ды непахіснымі перакананьнямі. Яны разумелі, што толькі адна наша сіла нас не абароніць, і што яна не дае нам права рабіць усё, што нам зажадаецца. Яны ведалі, што наша сіла ўзрастае, калі разумна ёю карыстацца; наша бясьпека грунтуецца на справядлівасьці нашай справы, сіле нашага прыкладу, зацятай вытрымцы і стрыманасьці».

З інаўгурацыйнай прамовы прэзыдэнта ЗША Барака Абамы
XS
SM
MD
LG