Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыпляматы краін ЭЗ ушанавалі памяць расстраляных у Курапатах


Кіраўнікі дыпляматычных місій краін Эўразьвязу ў Беларусі наведалі ўрочышча Курапаты — месца масавых пахаваньняў ахвяраў сталінскага тэрору.

Яны ўсклалі кветкі на пагорку каля камня, якім пазначана месца, абранае ўрадам для ўзьвядзеньня мэмарыялу.

Для дыпламатаў ЭЗ ужо стала традыцыяй на «Дзяды» наведваць Курапаты, каб аддаць даніну павагі памяці ахвяраў таталітарнага рэжыму ў Беларусі, паведамляе БелаПАН.
XS
SM
MD
LG