Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зінаіду Міхнюк будуць судзіць напярэдадні Народнага сходу


Зінаіда Міхнюк

Зінаіда Міхнюк

У Берасьці пачалося і неўзабаве было перанесена на 11 лістапада судовае паседжаньне ў справе старшыні берасьцейскага аргкамітэту Народнага сходу Зінаіды Міхнюк. Яе вінавацяць у тым, нібыта яна перад пачаткам Народнага сходу 8 кастрычніка брыдкасловіла.

Зінаіда Міхнюк не прызнае абвінавачаньня. Яна запатрабавала, каб на працэс зьявіліся міліцыянты, якія затрымлівалі яе й складалі пратаколы.

Міхнюк: «Зь пяцярых міліцыянтаў сёньня прыйшоў толькі адзін. Пры гэтым ён нахабна хлусіў, што я быццам бы нецэнзурна выражалася. Я прасіла запрасіць астатніх, аднак яны не прыйшлі. Быццам бы нехта зь іх у водпуску, нехта — на вучэньнях. Хаця мы высьветлілі, што вучэньняў ніякіх няма, яны не прыйшлі з надуманых прычынаў».

З-за няяўкі сьведак-міліцыянтаў судьдзя Алена Рэўцкая перанесла разгляд справы на 11 лістапада. Зінаіда Міхнюк лічыць, што дата абраная невыпадкова: «Гэта ж перад наступным Народным сходам!». Яна не выключае, што яе хочуць ізаляваць на час акцыі.

Падтрымаць Зінаіду Міхнюк на суд прыйшлі блізу 30 чалавек, якія не змясьціліся ў маленькай залі. Аднак судьдзя не перанесла паседжаньне ў вялікую залю, хоць тая была вольнай.

Старшыню берасьцейскага аргкамітэту Народнага сходу, мясцовага лідэра незалежнага прафсаюзу РЭП Зінаіду Міхнюк міліцыянты затрымалі перад пачаткам Народнага сходу 8 кастрычніка на ўваходзе ў парк Воінаў-інтэрнацыяналістаў. Яе даставілі ў Маскоўскі РАУС, дзе склалі пратакол за брыдкаслоўе і пратрымалі тры гадзіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG