Лінкі ўнівэрсальнага доступу

3 лістапада кіраўнікі дыпляматычных місій краін Эўразьвязу, чые прадстаўніцтвы знаходзяцца ў Менску, наведалі ўрочышча Курапаты, месца масавага расстрэлу ахвяр сталінскага тэрору.

Дыпляматы ўсклалі кветкі на пагорку каля каменя, якім пазначана месца, абранае для ўзьвядзеньня мэмарыялу, які ўвекавечыў бы памяць пра забітых і пахаваных тут людзей.
XS
SM
MD
LG