Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Беларусь вяртаюцца генэрал-губэрнатары


Генэрал-губэрнатар Міхаіл Мураўёў

Генэрал-губэрнатар Міхаіл Мураўёў

Аляксандар Лукашэнка прысвоіў званьне генэрал-маёра губэрнатарам абласьцей і мэру Менску, паведаміла БЕЛТА.

Лукашэнка зрабіў гэта ў часе наведваньня стацыянарнага пункту кіраваньня штабу зоны тэрытарыяльнай абароны ў Менску.

У прыватнасьці, зьвяртаючыся да старшыні Менгарвыканкаму Мікалая Ладуцькі, Лукашэнка сказаў: «Ён ад сёньняшняга дня – генэрал-маёр. Ён галавой адказвае за тэрытарыяльную абарону».

Дагэтуль генэрал-губэрнатары кіравалі ў Беларусі ад моманту захопу краіны Расейскай імпэрыяй і да бальшавіцкае рэвалюцыі. Асобаў на пасаду генэрал-губэрнатара прысылалі з тэрыторыі Расеі, як абаронцаў інтарэсаў Расейскае імпэрыі. Найбольш запамінальным зь іх быў Міхаіл Мураўёў, які кіраваў задушэньнем нацыянальна-вызвольнага паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. У Беларусі ў Мураўёва былі мянушкі Вешальнік і Людажэр.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG