Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Горкі: Гандляры адмовіліся прадаваць незалежную газэту "Ўзгорак"


Гандлёвая сетка "Белмаркет" у аднабаковым парадку скасавала дамову на продаж у райцэнтры Горкі мясцовай незалежнай газэты "Ўзгорак". Чым матываванае такое рашэньне крамнікаў, рэдактарцы выданьня Галіне Буднай высьветліць не ўдалося.

"Мясцовае кіраўніцтва сеткі нічога мне не сказала, акрамя таго, што ім загадалі зь Менску. Я патэлефанавала ў аддзел, дзе заключалі дамову на рэалізацыю. Там сказалі, што і ім загадалі без тлумачэньня прычынаў. Зразумела, мы ствараем канкурэнцыю мясцовай дзяржаўнай прэсе. У нас людзі чытаюць тое, што ня могуць прачытаць пра наша жыцьцё ў іншых выданьнях. Тое, што скасавалі дамову, вядома, кепска, але будзем шукаць іншыя формы продажу "Ўзгорка", пракамэнтавала сытуацыю Галіна Будная.

Газэту "Ўзгорак" зарэгістравалі 24 красавіка 2009 году. Выдае яе аднайменнае прыватнае прадпрыемства. Наклад — 1000 асобнікаў. Распаўсюджваецца ў трох раёнах Магілёўскай вобласьці — Горацкім, Мсьціслаўскім ды Дрыбінскім.
XS
SM
MD
LG