Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя ня можа разьлічваць на новыя выплаты ў рамках фінансавай дапамогі з боку ЭЗ і МВФ да тых часоў, пакуль у гэтай краіне ня пройдзе рэфэрэндум аб мэтазгоднасьці далейшай міжнароднай падтрымкі.

З такой заявай выступілі прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, якія правялі ў сераду ў Канах экстраныя кансультацыі з кіраўніцтвам Міжнароднага валютнага фонду, Эўрапейскага Зьвязу і прэм'ер-міністрам Грэцыі Георгіёсам Папандрэў. Па словах Мэркель, плянаваны Афінамі рэфэрэндум пакажа, ці хоча Грэцыя застацца удзельнікам эўразоны.

Абвешчанае ў панядзелак рашэньне Папандрэў прызначыць рэфэрэндум па пытаньні аб міжнародных выплатах Грэцыі, якая сутыкнулася з пагрозай дэфолту, стала нечаканым для лідэраў эўразоны, якія зусім нядаўна ўзгаднілі чарговы пакет антыкрызіснай дапамогі Атэнам.

Ўрэгуляваньне пазыковага крызісу ў Эўропе - адна з галоўных тэм сёньняшняга саміту «вялікай дваццаткі» ў Канах.

саміт завершыцца дэманстрацыяй згоды з нагоды таго, што павінна быць зроблена. Але гэта ня будзе канкрэтных плянам

Акрамя таго дваццаць эканамічна высокаразьвітых дзяржаваў будуць абмяркоўвацца пытаньні глябальнага эканамічнага адраджэньня, празьмернага росту беспрацоўя, цэн на прадукты харчаваньня, карупцыі, міжнароднага гандлю і, нарэшце, эфэктыўнасьці або неэфэктыўнасьці самой "дваццаткі". Як на гэты саміт глядзяць у ЗША?

Рух "Захапі Ўол-Стрыт", які ўзьнік у Нью-Ёрку і распаўсюдзіўся ва многіх краінах сьвету, прадэманстраваў недавер да ўрадаў, ня здольных вырашыць эканамічныя праблемы насельніцтва. Ці змогуць удзельнікі "вялікай дваццаткі", сабраўшыся на саміце ў Канах, намеціць рэальны курс на выхад з крызісу і рашэньне эканамічных праблем? Ці здольны высокі форум пераканаць сьвет у эфэктыўнасьці глябальнага кіраваньня? Вось што лічыць амэрыканскі эканаміст, прафэсар Нортвудзкага ўнівэрсытэту Рычард Эбэлінг:

- Малаверагодна, што недавер людзей да ўрадаў зьменіцца даверам у выніку саміту ў Канах. З эўрапейскімі краінамі - выпадак адмысловы. Яны спрабуюць вырашыць бюджэтна-фінансавы крызіс як асобных краін, так і ўсяго Эўразьвязу мэтадам, які выпрабоўваюць цяпер на Грэцыі, у прыватнасьці, шляхам сьпісаньня частцы доўгу. Але нават пасьля гэтага няма ніякай упэўненасьці, што Грэцыя зможа прывесьці свае справы ў парадак з абавязковым для гэтага скарачэньнем дзяржаўных расходаў і звальненьнем дзяржаўных служачых. Плюс да гэтага: ці змогуць і захочуць асноўныя эўрапейскія банкі правесьці рэкапіталізацыю? На
я не адчуваю вялікага аптымізму з нагоды хуткага пераадоленьня фінансавых цяжкасьцяў у глябальнай эканоміцы

пераадоленьне крызісу патрэбныя фінансы. Адкуль? Аб павышэньні і без таго высокіх падаткаў няма чаго і думаць. Бразылія перадумала ўдзельнічаць у выратаваньні Эўропы. Застаецца Кітай, які можа разьмясьціць нейкую частку капіталу ў эўрапейскіх банках. Але ці зробіць ён гэта і ў якой ступені? Яшчэ адно пытаньне, якое патрабуе рашэньня, гэта стан эўра. Калі бліжэйшым часам фінансавы крызіс пераадолець не атрымаецца, то адзінай крыніцай фінансаваньня дзяржаўнага доўгу застанецца Эўрапейскі Цэнтрабанк. А яму, у сваю чаргу, нічога не застанецца, акрамя як друкаваць грошы, што прывядзе да росту інфляцыі. Так што я не адчуваю вялікага аптымізму з нагоды хуткага пераадоленьня фінансавых цяжкасьцяў у глябальнай эканоміцы.

- Ці змогуць ўдзельнікі саміту ў Канах ўсё ж прыйсьці да згоды і выпрацаваць агульны плян дзеяньняў?

- Ня думаю, хаця спробы будуць, як гэта бывала і раней на такіх самітах. Хутчэй за ўсё, будзе выпушчана камюніке аб агульных мэтах па выхадзе з глябальнага крызісу. Але выпрацоўка агульнага пляну наўрад ці магчымая, паколькі інтарэсы ўнутранай палітыкі кожнай краіны занадта разыходзяцца з міжнароднымі інтарэсамі асобных краінаў або груп дзяржаў. Таму рэальнага кансэнсусу чакаць не даводзіцца. Напрыклад, Кітай вельмі занепакоены, ці змогуць ЗША і Эўропа зрабіць усё неабходнае, каб выйсьці з крызісу. Занепакоенасьць
У сэктары на амэрыканскім фінансавым рынку, наўпрост або ўскосна зьвязаным з эўрапейскімі банкамі, сапраўды зьявілася надзея на пагадненьне краінаў эўразоны

Кітаю зразумелая: там назапасіліся калясальныя рэзэрвы замежнай валюты, якую, у агульным, няма куды інвэставаць. Расея таксама баіцца паглыбленьня крызісу ў Амэрыцы і ў Эўропе, паколькі гэта адмоўна адаб'ецца на рынку прыродных рэсурсаў. Эканамічныя праблемы ЗША пагаршаюцца яшчэ і таму, што абвастраецца перадвыбарчая барацьба, якая прымушае амэрыканскі ўрад і Кангрэс сканцэнтравацца на ўласных праблемах, а не на праблемах эўрапейцаў. Я мяркую, што саміт завершыцца дэманстрацыяй згоды з нагоды таго, што павінна быць зроблена. Але гэта ня будзе канкрэтных плянам. Гэта будзе, хутчэй, нейкі бінт, якім паспрабуюць закрыць рану, а не залячыць яе.

- У апошнія дні ў ЗША загаварылі аб прыкметах эканамічнага ўздыму, намячаецца ўмацаваньне даляру. Акцыі на фондавай біржы пайшлі ўверх, што сьведчыць аб аптымізьме інвэстараў. Ці пацягне Амэрыка за сабой і глябальную эканоміку?

- Аптымізм - паняцьце адноснае, якое залежыць ад таго, чый аптымізм маецца на ўвазе. Апошнія апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што велізарная большасьць амэрыканцаў з пэсымізмам ацэньваюць шлях, па якім ідзе эканоміка ЗША, і сумняваюцца ў выхадзе краіны з рэцэсіі. У сэктары на амэрыканскім фінансавым рынку, наўпрост або ўскосна зьвязаным з эўрапейскімі банкамі, сапраўды зьявілася надзея на пагадненьне краінаў эўразоны. Але гэты аптымізм носіць
выпрацоўка агульнага пляну наўрад ці магчымая, паколькі інтарэсы ўнутранай палітыкі кожнай краіны занадта разыходзяцца з міжнароднымі інтарэсамі асобных краінаў або груп дзяржаў

кароткачасовы характар. Але, паўтараю, большасьць насельніцтва ЗША настроена пэсымістычна. Агульны рост эканомікі застаецца больш чым сьціплым, беспрацоўе застаецца на ўзроўні 9% зь лішнім. Рынак нерухомасьці застаецца ў стагнацыі. Ці зможа Амэрыка пры такіх паказчыках выклікаць аптымізм большасьці сваіх грамадзян і выцягнуць з крызісу глябальную эканоміку, вялікае пытаньне. Па крайняй меры, так будзе да прэзыдэнцкіх выбараў, то бок яшчэ да лістапада наступнага году, пакуль ня стане больш ясна, якой будзе новая палітыка Вашынгтону.
XS
SM
MD
LG