Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці дадуць аўстрыйцы грошы беларускай прамысловасьці?


Менскія аўтамабільны і маторны заводы, а таксама Беларускі мэталюргічны завод спадзяюцца на інвэстыцыі ад аўстрыйскіх банкаў.

"8—11 лістапада адбудзецца візыт у Беларусь дэлегацыі аўстрыйскіх дзелавых колаў. У склад дэлегацыі ўваходзяць і прадстаўнікі банкаўскага сэктару, якія зацікаўленыя ў атрыманьні актуальнай інфармацыі пра бягучую сытуацыю на фінансавым рынку Беларусі. Яны плянуюць абмеркаваць магчымасьці крэдытнага фінансаваньня, інвэстыцыйных праектаў з удзелам аўстрыйскіх кампаній", - паведаміў прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных на брыфінгу.

Сярод патэнцыйных партнэраў аўстрыйскіх фінансістаў Андрэй Савіных назваў МАЗ, БМЗ і маторны завод.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG