Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: абласны суд прызнаў віну Зьмітра Шурхая


Зьміцер Шурхай у залі суду

Зьміцер Шурхай у залі суду

Каардынатара БХД па Берасьцейшчыне Зьмітра Шурхая абласны суд Берасьця прызнаў вінаватым у брыдкаслоўі.

Судзьдзя Шэстак пакінула прысуд Маскоўскага суду Берасьця ў сіле. Аднак Зьміцер Шурхай віны не прызнае і плянуе абскарджваць вырак у Вярхоўным судзе:

"Будзем рыхтаваць скаргу ў Вярхоўны суд. Тут жа відавочна, што суд ня быў незалежны, адразу было бачна, што яны хочуць пакінуць у сіле прысуд. Судзьдзя ніяк не адрэагавала на ўсе тыя факты, парушэньні з боку міліцыянтаў, якія былі пазначаныя ў маёй скарзе. Таму я буду дамагацца праўды ў Вярхоўным судзе, а калі спатрэбіцца, то і ў міжнародных інстанцыях", — кажа Зьміцер Шурхай.

Шурхая затрымалі 28 чэрвеня, напярэдадні маўклівай акцыі. Яго зьвінавацілі ў брыдкаслоўі, і 29 чэрвеня суд Маскоўскага раёну прысудзіў яму 7 сутак арышту. Адбыўшы арышт, Шурхай абскардзіў прысуд у абласным судзе, які 21 ліпеня накіраваў справу на перагляд. 2 верасьня Маскоўскі суд апраўдаў палітыка, аднак начальнік Маскоўскага РАУС Ігар Жыгалаў абскардзіў рашэньне ў абласным судзе.

18 кастрычніка, пасьля трэцяга разгляду адміністрацыйнай справы палітыка, Маскоўскі суд Берасьця на падставе сьведчаньняў міліцыянтаў прызнаў яго вінаватым у бруднай лаянцы.

3 лістапада абласны суд пакінуў гэты вырак у сіле.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG