Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стэфановіча пачнуць судзіць 15 лістапада


Валянцін Стэфановіч
Валянцін Стэфановіч
Працэс па справе спагнаньня падаткаў з праваабаронцы Валянціна Стэфановіча пачнецца 15 лістапада ў судзе Партызанскага раёну Менску.

Стэфановіч атрымаў пазоў з суду.

Ён адзначыў, што за час разбору справы пеня павялічылася з 6 да 9 млн рублёў. Такім чынам, зь яго паспрабуюць спагнаць агулам каля 41 млн рублёў.

19 кастрычніка інспэкцыя падаткаў і збораў Партызанскага раёну Менску аштрафавала Стэфановіча на 4,75 млн рублёў. Падаткоўцы палічылі, што ён парушыў заканадаўства "па неасьцярожнасьці".

Інспэкцыя мае намер спагнаць са Стэфановіча 31,5 млн рублёў нібыта схаванага падатку, а таксама пеню. Сума разьлічаная паводле зьвестак пра ягоныя замежныя рахункі. Гэтыя зьвесткі перадалі ў Беларусь зь Літвы.

Стэфановіч абскардзіў рашэньне падатковай інспэкцыі ў судзе, піша БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG