Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: Судзяць арганізатараў Народнага сходу


Віктра Бузінаеў
Віктра Бузінаеў
Суд Бабруйска й Бабруйскага раёну пачаў разгляд адміністрацыйнай справы супраць старшыні гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктара Бузінаева. Яго вінавацяць у тым, што ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мерапрыемстве 8 кастрычніка.

Віктар Бузінаеў сябра мясцовага аргкамітэту Народнага сходу, які праводзіўся 8 кастрычніка. На сходзе пры спробе зачытаць яго рэзалюцыю актывіста затрымалі. Завезьлі ў пастарунак, але неўзабаве вызвалілі без складаньня пратаколу. Яго склалі пазьней – 14 кастрычніка.

“Нічога добра ад сёньняшняга суда я не чакаю. Рашэньне будзе такім, як і рашэньні ў адносінах да іншых арганізатараў Народных сходаў па ўсёй Беларусі. Суды дзейнічаюць па адной і той жа схеме – перад імі стаіць задача запалохаць беларускі народ, каб ён ня толькі маўчаў, але нават і баяўся думаць аб барацьбе супраць цяперашняга рэжыму. Мяне альбо аштрафуюць, альбо прысудзяць на адміністрацыйны арышт”, — заявіў перад судом Віктар Бузінаеў.

Разглядаць справу супраць Віктара Бузінаева будзе судзьдзя Натальля Шэгэда.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG