Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Сонечна...


... да +10

У Беларусі і ў сьвеце:


У Літаратурным музэі імя Якуба Коласа (Менск, вуліцы Акадэмічная, 5) – адкрыцьцё выставы “Рукой Коласа” і прэзэнтацыя новага 20-томнага збору твораў. Пачатак а 15-ай гадзіне.

У гатэлі “Эўропа” – “Амэрыканістыка ў Беларусі і эўрапейскі культурны досьвед: пэрспэктывы развіцьця”. Пачатак а 15-ай.

У Канах (Францыя) – саміт G20

Ёсьць нагода:


У Японіі – дзень культуры

Таксама ў гэты дзень:


1903— Панама абвясьціла незалежнасьць ад Калюмбіі.
1918— Польшча абвясьціла незалежнасьць ад Расеі.
1928— Турцыя перайшла з арабскага на лацінскі альфабэт.
1970— Марксіст Сальвадор Альендэ стаў прэзыдэнтам Чылі.
1992— Біл Клінтан быў абраны прэзыдэнтам ЗША.
2009— Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс падпісаў Лісабонскую дамову аб рэформе Эўразьвязу, пасьля чаго дакумэнт уступіў у сілу.

У гэты дзень нарадзіліся:

1801 — Вінчэнца Бэліні, італьянскі кампазытар
1845 — Зыгмунт Ґлёґэр, археоляг, этнограф і гісторык
1880 — Канстанцін Пушкарэвіч, філёляг, дасьледнік беларускай літаратуры, гісторык і перакладнік
1882 — Якуб Колас, клясык беларускай літаратуры
1890 — Глеб Бонч-Асмалоўскі, беларускі антраполяг і археоляг
1893 — Францішак Чарняўскі, беларускі рэлігійны дзяяч
1914 — Юліюш Бардах, польскі гісторык дзяржавы і права

У гэты дзень памерлі:

1937 — Максім Бурсевіч, дзяяч «Грамады»
1937 — Павал Валошын, дзяяч «Грамады» і КПЗБ, дэпутат Сойму міжваеннай Польскай Рэспублікі
1941 — Зьмітрок Бядуля, беларускі паэт, пісьменьнік і публіцыст
1954 — Анры Матыс, францускі мастак і скульптар
1983 — Антон Мартас, архіяпіскап, гісторык Праваслаўнай царквы

Цытата на памяць:

Я - мужык, а гонар маю,
Гнуся, але да пары.
Я маўчу, маўчу, трываю,
Але скора загукаю:
«Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!»

Якуб Колас
XS
SM
MD
LG