Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жэневе патрабуюць вызваліць Бяляцкага


Міжнародныя праваабаронцы асудзілі адмову ў выдачы візаў назіральнікам на судовы працэс над Алесем Бяляцкім.

Назіральная Рада ў галіне абароны правабаронцаў (Жэнева), утвораная Міжнароднай фэдэрацыяй правоў чалавека і Міжнароднай арганізацыя супраць катаваньня выступіла з заявай, у якой адзначае, што прымае да ведама адмову беларускіх уладаў выдаць візы прэзыдэнту і ганароваму прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека і разглядае іх як яшчэ адзін прыклад парушэньняў правоў чалавека, а таксама як яскравае сьведчаньне таго, што ўлады засьцерагаюцца, што правядзеньне незалежнага назіраньня на судовым працэсе над Алесем Бяляцкім прывядзе да канстатацыі парушэньняў належнай прававой працэдуры.

Назіральная Рада заклікае ўлады выконваць абавязальніцтвы Беларусі ў дачыненьні да артыкулу 1-га Дэклярацыі ААН аб праваабаронцах, у якім гаворыцца, што «кожны мае права, індывідуальна альбо сумесна зь іншымі, заахвочваць і імкнуцца абараняць правы чалавека і асноўныя свабоды на нацыянальным і міжнародным узроўні». Рада заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага, зьняць усе абвінавачваньні супраць яго, спыніць судовы перасьлед, які зьвязаны з яго дзейнасьцю як праваабаронцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG