Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірына Яскевіч адмовілася падпісваць папярэджаньне Кастрычніцкага РАУС


Ірына Яскевіч
Ірына Яскевіч
Арганізатарцы Народнага сходу ў Віцебску патэлефанавалі зь міліцыі ды прапанавалі прыйсьці да яе дахаты «з папярэджаньнем пра адміністрацыйную адказнасьць за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі 12 лістапада». Спадарыня Яскевіч адмовіла нязваным гасьцям.

Актывістка кажа, што ня ўпэўненая ў законнасьці такога кшталту дакумэнтаў:

«Я сказала прадстаўніку Кастрычніцкага РАУС, што папярэджаньне можа выносіць пракуратура. А гэтае папярэджаньне — не сапраўдны дакумэнт, а нейкая дзіўная ініцыятыва міліцэйскага кіраўніцтва. Паўтарыла супрацоўніку міліцыі ўжо каторы раз: «Сходы — гэта ня мітынгі і не пікеты, на іх ня трэба прасіць дазволу ўва ўладаў. Што вы хочаце? Мне ўжо пачалі прыходзіць адказы на запыты ўдзельнікаў Народнага сходу 8 кастрычніка, дзе пазначана „даручаем азнаёміць прысутных“. Дзе я іх мушу знаёміць? Таксама на чарговым сходзе 12 лістапада». Я так і сказала міліцыянту па тэлефоне: «Ніякіх папер я падпісваць ня буду, і, калі ласка, больш мяне не турбуйце».

Ірына Яскевіч дадала, што патэлефанавала ў Кастрычніцкі райсуд, каб даведацца, ці не прызначана дата працэсу па Народным сходзе. Нагадаем, на яе і на Тацяну Севярынец, якая была сакратаром сходу, былі складзены адміністрацыйныя пратаколы нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Але пакуль дата суду не вядомая. Ірына Яскевіч рыхтуецца даводзіць сваю невінаватасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG