Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: яшчэ адзін пратакол за Народны сход


На старшыню аргкамітэту Народнага сходу ў Бабруйску, беспартыйнага грамадзяніна Канстанціна Локцева складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні. Яго вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства 8 кастрычніка і ўдзеле ў ім. У гэты дзень у Бабруйску праходзіў Народны сход.

"Зразумела, што нас беспакаранымі не пакінуць. Суд будзе вызначаць ступень маёй віны ў тым, што Народны сход у Бабруйску адбыўся. Пра суд мне паведамяць альбо позвай, альбо праз тэлефон — так сказалі ў міліцыі. Складаў пратакол капітан Ганчароў. Ён жа складаў пратакол і на Віктара Бузінаева. У яго суд адбудзецца заўтра, 3 лістапада", паведаміў "Свабодзе" Канстанцін Локцеў.

Народны сход у Бабруйску адбыўся з затрыманьнем сябра аргкамітэту, старшыні гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктара Бузінаева. На яго таксама складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня з тым жа абвінавачваньнем, што й у Локцева.

Аналягічны пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня складзены й на сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Галіну Сьмірнову. Яна пакуль не атрымлівала позвы ў суд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG