Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін узнагародзіў незалежных журналістаў


Міхаіл Бекетаў у Хімкінскім судзе ў кастрычніку 2010 году
Міхаіл Бекетаў у Хімкінскім судзе ў кастрычніку 2010 году
Уладзімір Пуцін падпісаў распараджэньне аб прысуджэньні прэміі ўраду дзесяці расійскім журналістам. У ліку ляўрэатаў - галоўны рэдактар газэты "Химкинская правда" Міхаіл Бекетаў, які стаў інвалідам у выніку жорсткага зьбіцьця, галоўны рэдактар "Новых Известий" Валерый Якаў, аглядальнік "Новой газеты" Ірына Пятроўская.

Паводле прэсавай службы расейскага ўраду, ляўрэатам будуць уручаны ганаровыя знакі, дыплёмы і пералічаная грашовая частка прэміі. Яе памер - 1 мільён рублёў.

Імёны ляўрэатаў выклікалі неадназначную грамадзкую рэакцыю. У сваім першым водгуку на вестку аб прысуджэньні прэміі Міхаілу Бекетаву лідэр Руху ў абарону Хімкінскага лесу Яўгенія Чырыкава назвала гэтае рашэньне "цынічным крокам".

Міхаіл Бекетаў быў пасьлядоўным крытыкам адміністрацыі падмаскоўнага гораду Хімкі і адным з актыўных абаронцаў Хімкінскага лесу. Ён стаў ахвярай нападу ў 2008 годзе, атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму, страціў правую нагу, тры пальцы левай рукі ... У Бекетава дагэтуль па не аднавілася мова. Гэтае злачынства дасюль не раскрытае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG