Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад Тацяны Севярынец патрабуюць падпіску наконт сходу 12 лістапада


Тацяна Севярынец

Тацяна Севярынец

Супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС сказаў, што ён згодны з апазыцыянэркай – сходы жыхароў не зьяўляюцца парушэньнем адміністрацыйнага заканадаўства. Але яму даручана ўзяць са спадарыні Севярынец падпіску, што яна ня будзе ладзіць “несанкцыянаваных акцый”.

Віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД распавяла, што зранку ёй патэлефанаваў спадар і назваўся старшым лейтэнантам Казючыцам. Спадарыня Тацяна згадала гэтае прозьвішча: колькі дзён таму ён складаў на як пратакол пра правапарушэньне 8 кастрычніка, кваліфікаваўшы Народны сход як несанкцыянаваную вулічную акцыю.

Цяпер, паводле ягоных словаў, кіраўніцтва Кастрычніцкага РАУС распарадзілася, каб ён пазнаёміў Тацяну Севярынец пра недапушчальнасьць правядзеньня несанкцыянаванай акцыі 12 лістапада.

“Я не падпісвала пратакол пра правапарушэньне за сход 8 кастрычніка, ня буду падпісваць у гэта. Мы абяцалі людзям, што 12 лістапада зноў правядзем сход , каб распавесьці пра адказы ад уладаў на патрабаваньні ўдзельнікаў Народнага сходу. Сходы – гэта не пікеты і не мітынгі, іх правядзеньне не рэглямэнтуецца законам пра масавыя акцыі. Дарэчы, і спадар Казючыц сказаў, што ў гэтым са мной згодны. Але , маўляў, майго подпісу патрабуе ягонае кіраўніцтва”, - заявіла Тацына Севярынец.

За правядзеньне Народнага сходу 8 кастрычніка на Ірыну Яскевіч, якая вяла мерапрыемства, і на Тацяну Севярынец, якая была сакратаром, складзены адміністрацыйныя пратаколы. Дата суду паводле абвінавачаньня ў правядзеньні несанкцыянаванай акцыі пакуль не вядомая.
XS
SM
MD
LG