Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 2 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:


Па ўсёй краіне хмарна, без ападкаў, самая высокая тэмпература ў Берасьці – плюс 9-10, самая нізкая – у Менску – плюс 5-6.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ


Менск, у судзе Маскоўскага раёну (пр. газэты «Праўда», 27) пачнецца разгляд справы кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага. Яго абвінавачваюць ва ўтойваньні даходаў у асабліва буйным памеры. Яму пагражае да 7 гадоў турмы. Бяляцкі ўзяты пад варту 4 жніўня. Пачатак судовага пасяджэньня ў 10.00.

Менск, клюб RE:PUBLIC, Прытыцкага 62, Дударскі Клюб: адкрыцьцё сэзону 2011–2012. Пачатак у 19 гадзін.

Бэрлін, канцлер Ангела Мэркель і прэм'ер Турцыі Эрдаган возьмуць удзел у адзначэньні 50-й гадавіны пачатку турэцкай працоўнай эміграцыі ў Нямеччыну.

Стамбул, міжнародная канфэрэнцыя ў справе Аўганістану.

Нью-Ёрк, абнародаваньне штогадовага дакладу аб разьвіцьці чалавечага патэнцыялу.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1623 – паўстаньне жыхароў Віцебску супраць царкоўнай уніі, у часе якога быў забіты Язафат Кунцэвіч.

1939 – на пазачарговай сэсіі Вярхоўнага Савету СССР у Маскве быў прыняты закон пра ўлучэньне Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюзу і ўваходжаньне яе ў БССР.

1956 – урад Вугоршчыны заявіў аб выхадзе краіны з Варшаўскай дамовы і зьвярнуўся да ААН і заходніх дзяржаваў па дапамогу супраць уварваньня савецкіх войскаў.

1967 – у Менску адкрыўся Дзяржаўны музэй Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся:

69 да н. э. – Клеапатра, эгіпэцкая фараонка.

1755 – Марыя Антуанэта, француская каралева.

1766 – Ёзэф Радзецкі, аўстрыйскі фэльдмаршал.

1869 – Язэп Стаброўскі, археоляг, філёзаф і вынаходнік.

1909 – Максім Лужанін, беларускі пісьменьнік, кінадраматург і перакладчык.

1930 – Аляксандар Баршчэўскі, беларускі літаратуразнавец, перакладчык і фальклярыст.

У гэты дзень памерлі:

1950 – Джордж Бэрнард Шоў, брытанскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры за 1925 год.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


У Беларусі – Дзяды, дзень памяці продкаў.

МІНУС 365:


Лукашэнка – Вэстэрвэле: “Нават галасы можаце палічыць, калі будзе жаданьне”

Цытата на памяць:


Самае вялікае злачынства – гэта беспакаранасьць.
Джордж Бэрнард Шоў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG