Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Як паведаміў БелаПАН, сёньня Беларуская чыгунка другі раз за год рэзка падвысіла кошты праезду ў цягніках міжнародных зносінаў. Рост склаў ад 25 да 94%.

У прыватнасьці, праезд ў цягніках з Менска да Масквы і Санкт-Пецярбургу падаражэў прыкладна на траціну. Квіткі ў Кіеў і Вільню сталі даражэй больш чым на 50%.

За апошнія пяць месяцаў кошт праезду (пляцкартны вагон) у Маскву ўзрос у 2,2 разу, Вільню — у 2,1 разу, ў Кіеў і Санкт-Пецярбург — у 2,4 разы.

Наконт цяперашняга падаражаньня квіткоў білетаў прэсавы цэнтар Беларускай чыгункі заявіў: "Тарыфы на міжнародныя пасажырскія перавозкі засталіся на ранейшым узроўні. Але паколькі разьлікі кошту праезду ў краіны Заходняй Эўропы вядуцца ў эўра, а ў краіны СНД і Балтыі — у швэйцарскіх франках, кошт праязных дакумэнтаў па гэтых напрамках зьменіцца з 1 лістапада ў сувязі з устанаўленьнем Нацыянальным банкам Беларусі адзінага курсу гэтых валют".

21 кастрычніка афіцыйны курс даляра ЗША вырас на 52%, эўра — на 50,8%, швэйцарскага франку — на 51,4%.

Папярэдняе рэзкае падвышэньне цэн адбылося 25 траўня (на 36—81%) пасьля павелічэньня напярэдадні афіцыйнага курсу долара на 56,3%, эўра — на 53,1%, швэйцарскага франку — на 55,2%.
XS
SM
MD
LG