Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь – лідэр паводле росту цэнаў


Інфармацыйная кампанія БелаПАН на падставе аналізу дадзеных статыстыкі паведамляе, што Беларусь заняла першае месца сярод краін былога СССР па росьце коштаў за першыя дзевяць месяцаў гэтага году (да верасня) - 74,5%.

Пры гэтым рост коштаў аказаўся вышэй, чым у іншых дзяржавах былога Савецкага Саюзу, ад 8 разоў (Таджыкістан) да 124 разоў (Армэнія).

Краіны

Рост цэнаў

Беларусь 74,5%
Таджыкістан 9%
Казахстан 6,2%
Малдова 5,2%
Расея 4,7%
Кіргізстан 4,4%
Украіна 4,2%
Латвія 3,8%
Эстонія 3,5%
Азэрбайджан 3,4%
Літва 3,3%
Грузія 0,9%
Армэнія 0,6%

Паводле росту цэнаў у верасьні (на 13,6%) Беларусь таксама апынулася на першай пазыцыі. У Азэрбайджане цэны падвысіліся на 1,1%, у Армэніі - на 0,8%, Літве - на 0,7%, Грузіі - на 0,6%, Таджыкістане і Эстоніі - на 0,5%, Латвіі і Малдове - на 0,4%, Казахстане - на 0,3%, Украіне - на 0,1%. У Расеі кошты не зьмяніліся, у Кіргізстане - зьнізіліся на 1,1%.

Летась Беларусь па росту спажывецкіх цэн заняла трэцяе месца сярод краін былога СССР - 9,9%. Сёлета, паводле прагнозу, рост цэнаў у Беларусі не павінен быў перавысіць 8,5%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG