Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэс Кавалёва-Канавалава. Дзень трыццаць першы



У судзе дапыталі экспэрта па выбухах Сьцяпана Клімовіча.

Раней Клімовіч зрабіў выснову, што выбуховыя прыстасаваньні, адно зь якіх спрацавала на Дзень Рэспублікі ў 2008-м, а другое было знойдзена напярэдадні, магчыма, зьбіраліся рознымі людзьмі.

Клімовіч казаў, што бомба, якая не спрацавала, была сабраная вельмі акуратна, «як дыплёмны праект», а тая, што выбухнула, — сьпехам.

Разам з гэтым Клімовіч адзначыў, што дэтанатары выбуховых прыстасаваньняў зробленыя наадварот: у першай — вельмі прафэсійна, у другой — неахайна.

Пра дэтанатары Клімовіч кажа, што іх мог зрабіць адзін чалавек.

У судзе адвакаты запыталіся ў Клімовіча, чаму ў выбуховых прыстасаваньнях у 2008 годзе выкарыстоўвалася па дзьве батарэйкі, а ў тым, якое Канавалаў сабраў на сьледчым экспэрымэнце, — адна.

Клімовіч сказаў, што пасьля 2008-га прайшло шмат часу, і калі рыхтаваліся да сьледчага экспэрымэнту, пра гэта маглі забыць.

Адмысловец таксама прызнаўся, што сьледчы экспэрымэнт з Канавалавым «быў не зусім чысты». Маўляў, там бомбу зьбіралі безь некалькіх складнікаў.

Судовы працэс па справе выбухаў у Менску і Віцебску ідзе з 15 верасьня ў менскім Доме правасудзьдзя. Абвінавачаныя — Дзьмітры Канавалаў і Ўладзіслаў Кавалёў.

15 верасьня — пачатак суду па выбуху ў менскім мэтро
Абвінавачаныя часткова прызналі віну. Суд за тэракты. Онлайн
Суд за тэракты. Дзень другі
Суд за тэракты. Дзень трэці
Суд за тэракты. Дзень чацьверты
Суд за тэракты. Дзень пяты
Суд за тэракты. Дзень шосты
Суд за тэракты. Дзень сёмы
Суд за тэракты. Дзень восьмы
Суд за тэракты. Дзень дзявяты
Суд за тэракты. Дзень дзяcяты
Суд за тэракты. Дзень адзінаццаты
Суд за тэракты. Дзень дванаццаты
Суд за тэракты. Дзень трынаццаты
Суд за тэракты. Дзень чатырнаццаты
Суд за тэракты. Дзень пятнаццаты
Суд за тэракты. Дзень шаснаццаты
Суд за тэракты. Дзень сямнаццаты
Суд за тэракт. Дзень васямнаццаты
Суд за тэракт. Дзень дваццаты
Суд за тэракт. Дзень дваццаты першы
Суд за тэракт. Дзень дваццаць другі
Суд за тэракт. Дзень дваццаць чацьвёрты
Суд за тэракт. Дзень дваццаць шосты
Суд за тэракт. Дзень дваццаць сёмы
Суд за тэракт. Дзень дваццаць восьмы
Суд за тэракт. Дзень дваццаць дзявяты
Суд за тэракт. Дзень трыццаты

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG