Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах забаранілі пратэставаць ходзячы


Мікалай Чарнавус

Мікалай Чарнавус

Баранавіцкі райвыканкам забараніў прадпрымальніку Міколу Чарнавусу праводзіць марафонскую хадзьбу пратэсту па вуліцах вёскі Вялікая Каўпеніца.

Чыноўнікі райвыканкаму абгрунтавалі забарону акцыі тым, што заяўка ня вытрымала тэрмін падачы. Аднак Мікола Чарнавус гэта абвяргае, тлумачачы, што ствараюцца штучныя бюракратычныя перашкоды: "Я да іх прыйшоў і папытаўся, якія тэрміны я парушыў? Мне адказалі, што ў чацьвер пасьля абеду я заяўку прынёс, а ў пятніцу ў райвыканкаме рабочы дзень "лёгкі", яны не працуюць з заявамі. Таму мая заяўка была зарэгістраваная толькі ў панядзелак. І атрымалася так, што я вінаваты!"

Каб разабрацца, чаму чыноўнікам цяжка зарэгістраваць заяўку ў "лёгкі" дзень, Мікола Чарнавус напісаў заяву ў пракуратуру.

5 лістапада прадпрымальнік плянаваў пратэставаць супраць адмовы райвыканкаму даць яму ў арэнду калгасную фэрму, якая цяпер не выкарыстоўваецца.

Мікалай Чарнавус падаў у Баранавіцкі райвыканкам паўторную заяўку. Цяпер ён плянуе пратэставаць "марафонскай" хадзьбой па вёсцы Вялікая Каўпеніца 16 лістапада.
XS
SM
MD
LG